Урачыстасці і святы ў каталіцкім Касцёле ў 2014 г.

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Абавязковыя святы
Кожны католік абавязаны ўдзельнічаць у святой Імшы кожную нядзелю, а таксама ў наступныя ўрачыстасці і святы:
Святой Багародзіцы Марыі1 студзеня;
 - Аб’яўленне Пана (Тры Каралі)6 студзеня;
 - Святога Юзафа19 сакавіка;
 - Святых апосталаў Пятра і Паўла29 чэрвеня;
 - Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі15 жніўня;
- Усіх Святых1 лістапада
    (2 лістапада адзначаецца ўспамін усіх памерлых вернікаў, па традыцыі католікі наведваюць могілкі);
 - Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі8 снежня;
 - Нараджэнне Пана 25 снежня.
Важнейшыя рухомыя святы на 2014 г.
- Папялец (пачатак Вялікага посту) – 5 сакавіка;
- Вялікдзень20 красавіка;
- Унебаўшэсце Пана 29 мая;
- Спасланне Духа Святога 8 чэрвеня;
- Цела і Крыві Пана 19 чэрвеня;
- Урачыстасць Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі – святкуецца ў першую суботу ліпеня;
- Першая нядзеля Адвэнту (пачатак посту перад Божым Нараджэннем) – 30 лістапада.