“Школа сямейнага жыцця” накіравана на падрыхтоўку кваліфікаваных спецыялістаў для працы ў сямейных кансультацыях. Навучанне распачынаецца 26 кастрычніка 2013 г. а 9-й гадзіне. Заняткі будуць праходзіць па адрасе: Гродна, вул. Курчатава, 20 (мікрараён Дзевятоўка).
У праграме курсa – прадметы з галіны псіхалогіі, тэалогіі, этыкі, метады распазнавання плоднасці, а таксама практычныя заняткі. У курсе могуць прымаць удзел прадстаўнікі розных канфесій, а таксама няверуючыя, зацікаўленыя дабром сям’і. “Школа...” трывае 3 гады, лекцыі будуць адбывацца раз на месяц (субота і нядзеля да абеду). †