Фармацыйны праект для хрысціянскіх музыкантаў

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

“Rybyproject” запускае фармацыйны праект для хрысціянскіх музыкантаў
Першы ўікенд з гуртом пройдзе 10–12 сакавіка ў касцёле Маці Божай Фацімскай у Жодзіне. Будзе ўяўляць сабой адмысловую музычную майстэрню пад кіраўніцтвам “Rybyproject”. Праграма складаецца з тэарэтычнай і практычнай часткі.
    Прадугледжаны заняткі як з вакалістамі, так і з музыкантамі: барабаншчыкамі, клавішнікамі і гітарыстамі. Мэта праекта – абмен вопытам паміж удзельнікамі і павышэнне іх прафесійнага ўзроўню.


   

У перспектыве арганізатары сустрэчы разглядаюць стварэнне платформы хрысціянскіх музыкантаў у Беларусі.
   
    Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: (8 033) 637-57-14, Віталій;
   e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .