Дні супольнай малітвы пройдуць у віленскім санктуарыі

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Традыцыйна на ўспамін Маці Божай Вастрабрамскай у Вільнюсе збіраюцца вернікі розных нацыянальнасцей. Св. Імша з удзелам беларусаў адбудзецца 19 лістапада ў 15.00 у касцёле св. Тэрэзы
(побач з капліцай цудатворнага абраза Маці Божай Вастрабрамскай).

На супольную малітву запрашаюцца вернікі з усіх дыяцэзій Беларусі.