Дыяцэзіяльнася сустрэча сем’яў адбудзецца ў Лідзе

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Спатканне пройдзе 12 лістапада ў парафіі Святой Сям’і. Пачатак у 10.30. У праграме запланаваны адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, св. Імша з аднаўленнем сужэнскіх абяцанняў, сведчанні сямейных пар, канферэнцыя для бацькоў, анімацыйныя забавы для дзяцей.
Запрашаюцца сем’і Гродзенскай дыяцэзіі. Гэта цудоўная нагода для сужэнцаў, якія ў бягучым годзе адзначаюць юбілей заключэння шлюбу, і для іх дзяцей.

Даведкі па тэлефоне: (8-029) 784-05-72.