Канцэрт арганнай і вакальнай музыкі адбудзецца ў Гервятах

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

У праграме прагучаць музычныя творы ў выкананні лаўрэата Усерасійскага конкурсу, саліста Прыморскай сцэны Марыінскага тэатра Ігара Сівянкова, салісткі аркестра “Алімпія Класіка” і жаночага музычнага праекта “Бон Ваяж” Вольгі Перагуд, вакальнага ансамбля “Арнамент”, салісткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі Наталлі Кірпічэнкавай і магістра музыкалогіі, бакалаўра гісторыі і музыкі, арганіста касцёла Святой Тройцы Андрэя Міхневіча. Гасцей канцэрта чакае шмат сюрпрызаў. Адзін з іх – ігра на ўнікальным інструменце – армянскім дудуку.
Мерапрыемства адбудзецца 5 лістапада ў 16.00 у касцёле Святой Тройцы.

Даведкі па тэлефонах: (8-029) 885-02-04, (8-029) 943-18-08.