Гродзенская вышэйшая духоўная семінарыя чакае новых кандыдытаў!

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Прыём дакументаў адбываецца ў рэктараце семінарыі кожны дзень (акрамя нядзелі і ўрачыстасцей) па папярэднім запісе. Адрас Вышэйшай духоўнай семінарыі: Белaрусь, г. Гродна, 230025, вул. Парыжскай Камуны, 1; е-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript ; тэл.: (8-0152) 77-02-34.
Другі тур уступных экзаменаў адбудзецца 16 жніўня ў 10.00. Кандыдатам неабходна паказаць сваё веданне катэхізіса і актуальнага жыцця каталіцкага Касцёла.
   
    Кандыдаты павінны прадставіць наступныя дакументы:
• заяву з просьбай аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння
    • уласнаручна напісаную аўтабіяграфію
    • атэстат аб сярэдняй адукацыі альбо дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы
    • пасведчанне аб сакраманце хросту
    • пасведчанне аб сакраманце канфірмацыі
    • пасведчанне аб удзеле ў катэхезе
    • характарыстыку ад пробашча
    • медыцынскую даведку для паступлення ў ВНУ
    • пашпарт і яго ксеракопію (старонкі 31–33)
    • ваенны білет (прыпісное пасведчанне) і яго ксеракопію
    • 4 фотаздымкі (3х4 см).
   
    Больш інфармацыі аб жыцці Гродзенскай семінарыі можна знайсці на афіцыйнай старонцы ўстановы ў інтэрнэце па адрасе wsd.grodnensis.by.