Зварот а. Яна Гуры да беларусаў

Актуальная інфармацыя

lednicaАйцец Ян Гура OP, як адзін з арганізатараў сустрэч моладзі “Ледніца 2000”, звяртаецца да беларусаў з запрашэннем на супольную малітву на Ледніцкіх Палях 7 чэрвеня 2014 г.
Шаноўныя сябры з Беларусі!
   Сустрэча моладзі “Ледніца 2000” мае ўжо 18 гадоў. Яна атрымала незалежнасць і сталасць, зрабілася сталым элементам польскага душпастарства, выхавала сотні тысяч маладзёнаў. З неаслабным энтузіязмам мы працягваем выбіраць Хрыста і адкрываць наступныя аспекты яго любові.
    Прыязджайце на Ледніцкія Палі за пасведчаннем асобы і пярсцёнкам заручынаў з Езусам. Па Ледніцкім Возеры Езус ходзіць і сёння, а мы глядзім Яму ў вочы, ідучы па вадзе ў Яго бок. Людзі выбару Хрыста – гэта зусім іншыя людзі. Гэта людзі, для якіх мэтай з’яўляецца дом Айца, а часам нават цэлая вечнасць. Людзі Ледніцы пазбаўляюцца боязі і паглыбляюць сваю свядомасць прыналежнасці да Хрыста. Хоць раз на год мы павінны сустракацца. Чакаю Вас 7 чэрвеня на Ледніцкіх Палях.
    У гэтым годзе нас чакае выключная навіна! Сустрэча моладзі “Ледніца 2000” становіцца канфесіяналам польскай моладзі. Пакутнае набажэнства разам з рахункам сумлення і споведдзю правядзе ў 14.00 шматгадовы папскі цырымоніймайстар і адказны па справах міласціны кс. aбп Конрад Краеўскі. Усім сэрцам чакаем Вас. Да сустрэчы 7 чэрвеня!!!