Падсвечнік з соллю

Хвіліна творчасці

Як з падручных матэрыялаў зрабіць падсвечнік, які б дарыў прыемнае святло і ўпрыгожваў пакой? Гэта вельмі проста.
Вам спатрэбяцца: шкляныя вазачкі ці маленькія слоічкі, сілікатны клей, клей ПВА, марская соль або соль для ванны, гуашавая фарба, губка.

Ход працы:
1. Прасейце соль так, каб засталіся толькі буйныя крышталікі.
2. Вазьміце маленькі слоічак і старанна намажце паверхню клеем ПВА.
3. На слоічак насыпце соль, каб яна прыклеілася да ўсёй яго паверхні.
4. Пакіньце да поўнага высыхання.
5. Звычайным сілікатным клеем прамажце ўсю паверхню падсвечніка.
6. Яшчэ раз добра прасушыце.
7. Акуратна пафарбуйце падсвечнік пры дапамозе губкі.
8. Падсвечнік гатовы. Засталося толькі паставіць у яго свечку.
Такі падсвечнік выдатна ўпрыгожыць стол