Сабачка з прышчэпак

Хвіліна творчасці

Цікавы і карысны выраб лёгка зрабіць з простых драўляных прышчэпак. Сабачка з прышчэпак можа не толькі ўпрыгожваць інтэр’ер, але і быць трымальнікам для ручкі, алоўка на стале.
Неабходныя матэрыялы: некалькі драўляных прышчэпак, мадэлін для вачэй, кавалачак шчыльнай тканіны, невялікі пампон з паралона, клей і маркеры.
Як зрабіць?
1. Уважліва паглядзіце на малюнак.
2. Злучыце прышчэпкі, каб зрабіць тулава сабакі так, як паказана на малюнку. Пры злучэнні кожнай дэталі выкарыстоўвайце клей.
3. Са шчыльнай тканіны выражце вушкі, а з мадэліна - вочкі.
4. Прыклейце вочы, вушы і пампон на пысе.
5. Размалюйце выраб каляровымі маркерамі так, як вам падабаецца.
6. Сабачка гатовы!