Саламяны конік

Хвіліна творчасці

Неабходныя матэрыялы: сена, сухія кветкі, зялёныя ніткі, клей ПВА, драўляныя палачкі дыяметрам каля 1 см.
Парадак выканання:
1. Спачатку зробім галоўку з шыяй. Бяром пучок сена, робім з яго слупок. Прыкладна трэцюю частку слупка выгібаем так, каб атрымалася літара «Г». Бяром ніткі і пачынаем абмотваць нарыхтоўку даволі шчыльна, каб выраб не рассыпаўся.
    2. Затым робім тулава. Бяром яшчэ адзін пучок сена. Зноў робім слупок, згінаем напалову. У месцы згібу ўстаўляем шыю (гл. малюнак). Далей у ход ідуць ніткі. Калі вам здаецца, што тулава занадта худое ці кароткае, па ходу працы можна дадаваць невялікія пучкі сена.

3. Для хвосціка і грывы трэба выбраць самыя доўгія саломінкі. З аднаго канца перавяжам іх ніткай. Прыклеім хвост да тулава. Перад тым як прымацаваць грыву, зробім вушкі (гл. малюнак). Ніткамі прымацоўваем грыву.
    4. Ну і які конік без ножак? Возьмем палачку і распілуем на чатыры аднолькавыя кавалачкі. Палачкі прыклейваем да тулава. Пачакаем, пакуль усё склеіцца, і толькі потым возьмем яшчэ пучок сена, прывяжам яго да палачак-ножак і абматаем ніткамі.