Марцыпан

Хвіліна творчасці

Марцыпан у перакладзе з нямецкай мовы азначае “сакавіцкі хлеб”. Гэта смачны пластылін, зроблены з натуральных інгрэдыентаў – міндальных гарэхаў і цукровай пудры, ляпіць з яго лёгка і прыемна, а галоўнае – вельмі смачна!!!
    Марцыпанавае цеста можна прыгатаваць самім.
    Каб зрабіць яго самастойна, Вам спатрэбіцца: 200 г цукру, 200 г міндальных гарэхаў, 50 мл вады і, вядома ж, дапамога каго-небудзь з дарослых.
Як прыгатаваць?
    1. Міндаль пагатуй некалькі хвілін у кіпені, пасля чаго прамый у халоднай вадзе і ачысці скурку.
    2. Вычышчаны міндаль падсушы на патэльні пяць хвілін, а затым перамялі.
    3. Ваду змяшай з цукрам, пагатуй некалькі хвілін, каб цукар растварыўся.
    4. Дадай міндаль. Асцярожна: цеста будзе гарачым!
    5. Усё перамяшай, а затым яшчэ раз перамялі ў блэндары.
    6. Калі марцыпан крышыцца – дадай трохі вады.
    7. Гатовы марцыпан накрый плёнкай, каб не высыхаў.
    8. Чым больш марцыпан церці ў руках, тым лягчэй з яго ляпіць.
   
    Марцыпанавая жабка
    Каб зляпіць жабку, змяшай невялікі кавалачак марцыпану з харчовай фарбай. Цеста павінна атрымацца зялёнага колеру. Лапкі, вочкі і вушкі будуць добра трымацца, калі спачатку намачыць іх вадой, а затым прымацаваць да тулава.