10 рэчаў, якія католік павінен рабіць штодзённа

Роздум - На шляху да святасці

1. Пачні дзень з малітвы
    Хоць раніцай звычайна спяшаешся, знайдзі літаральна 5 хвілін і прысвяці іх малітве. Выберы сваю любімую форму: Ружанец, “Вітай, Марыя”, спантанную малітву сваімі словамі... Важна заўжды пачынаць дзень размовай з Тым, хто даў Табе жыццё. Можаш, напрыклад, папрасіць у Стварыцеля бласлаўлення на надыходзячы дзень.
   
    2. Праглядзі дадатак з біблійнымі чытаннямі
    Гэта вельмі прыдатная прылада, якая дазволіць Табе з лёгкасцю прачытаць любы фрагмент Святога Пісання. Уключае таксама чытанні, якімі ў дадзены дзень моліцца ўвесь Касцёл. Дадаткова там могуць быць змешчаны каментарыі да выбранага раздзела Бібліі.
   
    3. Падумай пра тое, што маеш і што атрымаў
    Выражэнне ўдзячнасці Богу за дадзеныя Ім дары – эфектыўны спосаб барацьбы з прагнасцю і пыхай. Гэта спрыяе таму, што будзённыя праблемы ўжо не ўздымаюцца да ўзроўню жыццёвых драм, а мабілізуюць да пошуку выхаду з сітуацыі. Падзякуй за здароўе, ежу, супакой і папрасі за тых, хто гэтага не мае.
   
   
4. Прыгадай сабе цноту любові
    Не прыходзь на працу з кіслым тварам і не ўдзельнічай у непатрэбных сварках. Успрымай іншых так, як хочаш, каб успрымалі Цябе. Будзь спакойны і цярплівы таксама да сябе. Хрысціянская любоў палягае на мілаванні Бога ўсім сваім сэрцам, розумам і душою, а бліжняга свайго, як самога сябе.
   
    5. Падзяліся сваёй верай
    Ніколі не ведаеш, калі і як Твае словы могуць узняць чыйсьці дух ці паспрыяць таму, што хтосьці зусім па-іншаму зірне на справу, якая дагэтуль яго турбавала. Штодзённа дзяліся цытатамі са Святога Пісання. Сучаснымі прыладамі, якія дазваляюць аператыўна і неабмежавана дзяліцца сваёй верай, з’яўляюцца сацыяльныя рэсурсы. Гэта таксама выдатная магчымасць адкрываць іншыя погляды на свет і рэлігію.
   
    6. Падыскутуй на тэму Бога
    Калі саромеешся гэтага, пачні з размовы з кімсьці, хто таксама веруючы. Вы можаце ўзбагаціцца ўзаемна, дзелячыся набытымі ведамі, знойдзенай інфармацыяй, уласнымі разважаннямі. Гэта важна, таму што тады ўсведамляеш, што Ты не адзін, і не баішся ўжо гаварыць пра тое, што для Цябе сапраўды істотнае і цэннае.
   
    7. Скажы камусьці, што любіш яго
    Для кожнага хрысціяніна найлепшым узорам з’яўляецца Бог, які штодзённа паўтарае нам гэтыя словы: “Люблю Цябе, дачка”, “Люблю Цябе, сын”. Але пры гэтым неабходна памятаць, што ў свеце ёсць таксама людзі, для якіх Ты неабыякавы, важны. Зрабі першы крок і дай зразумець сваім бацькам, дзядулі і бабулі, мужу ці жонцы, дзецям, дзяўчыне ці хлопцу, сябру, што любіш іх.
   
    8. Ахвяруй штосьці
    Гаворка не ідзе пра вялікія рэчы, але пра малыя пастановы, якія можаш выканаць. За з’эканомленыя грошы купі бяздомнаму пасілак, у вольную хвіліну пабудзь у цішыні і паразмаўляй з Богам пра свой дзень.
   
    9. Зрабі нешта добрае
    Схадзі за пакупкамі для пажылой суседкі, прытрымай дзверы таму, хто ідзе за Табой, або проста ўсміхніся сустрэчнаму. Варта штодзённа ўсведамляць, што зрабіў штосьці добрае для іншых.
   
    10. Пад канец дня выканай падсумаванне
    Прыгадай, што з запланаванага Табе ўдалося рэалізаваць, а што – не. Ці добрае ўчыніў сёння, ці здзейсніў якія-небудзь цяжкія грахі. Падзякуй за ўсё Богу і папрасі, каб даў Табе сіл на чарговы дзень.