Умілаваныя Дыяцэзіяне!
Заахвочваю Вас сумесна перажыць 11–12 ліпеня ўрачыстасці ў нашым дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях.
Запрашаю ўсіх вернікаў, асабліва моладзь, з розных куткоў нашай дыяцэзіі вырушыць шляхамі вызначаных пілігрымак. У бягучым годзе розным групам пілігрымаў і малітоўнаму чуванню ў Тракелях будуць спадарожнічаць духоўныя сімвалы Сусветных дзён моладзі – крыж і ікона Маці Божай. Перажываючы цяжкасці пілігрымкавага шляху, прасіце за тых, каму не стае даверу да Бога, а таксама за тых, хто трапіў у палон падманлівага шчасця – алкагалізму, наркаманіі і грэшных прывязанасцей.
Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя Тракельская – Каралева нашых сем’яў – будзе для нас зоркай і ўзорам хрысціянскай вернасці.
Усіх пілігрымаў і ўдзельнікаў адпустовых урачыстасцей у Тракелях ахінаю малітвай і з усяго сэрца бласлаўляю.