Кс. абп Клаўдыа Гуджэроці
З касцёла павінен выйсці акіян радасці моладзі: не павярхоўнай, але той, якая мае ў душы Хрыста. Хрыста мы не бачым. Цела, якім з’яўляецца Касцёл, якім з’яўляемся мы, біскупы, нашы рукі – гэта Цела Хрыста. Хрыстос прыходзіць праз нас, праз нашу слабасць, праз рукі святароў. Мы – людзі сапраўды бедныя і грэшныя – маем усведамленне, што нясём Бога вам, маладым. Вы можаце сказаць: “Не, мы не хочам вас, не верым вам”. Уявіце, што тады вы можаце выкінуць пярліну, якую не бачыце, бо яна знаходзіцца ў бруднай ракавіне: не адкрыўшы, можаце выкінуць яе. Гэтая ракавіна сапраўды, непрыгожая, але вы павінны дайсці да таго каштоўнага, што знаходзіцца ў ёй. Калі мы ўсё ж вытрымаем і дойдзем да сярэдзіны, то ўбачым прыгажосць таго святла, якое сышло з неба. Мы не можам нічога іншага вам даць. У нашых руках, часам брудных, знаходзіцца тое найвышэйшае шчасце і багацце, якім з’яўляецца Хрыстос. Не звяртайце ўвагі толькі на рукі, толькі на знешняе, ідзіце і шукайце менавіта гэтую пярліну. І калі вашы сябры спытаюць: “Чаму ты пайшоў у касцёл?”, вашым адказам будзе: “Таму што я ўжо сустрэўся з гэтай пярлінай – Хрыстом”. †