Дарагая Моладзь!
Вучні школ, прафесійных устаноў і Студэнты вышэйшых навучальных устаноў!
Запрашаю Вас 16–18 мая на чарговыя Дыяцэзіяльныя дні моладзі нашай дыяцэзіі. У гэтым годзе Вас будзе прымаць парафія Божай Міласэрнасці ў Гродне (мікрараён Вішнявец).
Галоўным дэвізам сустрэчы будуць словы: “Убогія духам маюць доступ да неба”. Заахвочваю Вас прыняць удзел у сёлетніх Днях моладзі як мага больш шматліка. Дыяцэзіяльныя дні моладзі – гэта сумесны час для маладых людзей, каб разам святкаваць і радавацца дарам маладосці па-хрысціянску.
Падрабязную інфармацыю наконт удзелу можна будзе атрымаць у сваіх святароў і душпастараў моладзі.
На плённую падрыхтоўку і ўдзел у сустрэчы ўсім ад усяго сэрца бласлаўляю.