Запрашэнне на дыяцэзіяльную ўрачыстасць

Пастырскае Слова

Аляксандр Кашкевіч,  Біскуп Гродзенскі

Cанктурый Маці Божай Каралевы Нашых Сем’яў у Тракелях
Паважаныя Святары і Манаскія Сёстры!
Узлюбленыя Вернікі Гродзенскай дыяцэзіі! Браты і Сёстры ў Хрысце Пану!
8–9 ліпеня запрашаю Вас на дыяцэзільнае свята ў санктуарый Каралевы Нашых Сем’яў у Тракелях.
Марыя, дзякуем і давяраем!” . Няхай гэтыя словы будуць дэвізам сёлетніх пілігрымак і перажывання дыяцэзільнага свята ў Тракелях. Падчас урачыстасці будзем дзякаваць Марыі за Яе мацярынскі клопат пра нашу дыяцэзію на працягу 25-ці гадоў яе існавання, давяраючы далейшы лёс нашага Касцёла Яе заступніцтву.
    Запрашаю Вас у наш дыяцэзіяльны санктуарый асабліва на малітоўнае чуванне, якое распачнецца 8 ліпеня ў 21.00, і на пантыфікальную св. Імшу 9 ліпеня ў 10.00.
    Давайце разам выпрошваць ля ног Тракельскай Каралевы Божага блаславення для Паўсюднага Касцёла, нашых сем’яў і ўсяго грамадства Беларусі.

   Ахінаю ўсіх сваёй малітвай і ад усяго сэрца бласлаўляю.