Рэклама Евангелля?

Слова рэдактара

Нумар 8 (301), 25 красавіка 2010 года Сёння, каб штосьці прадаць ці каб чалавек пайшоў і гэтае выбраў - неабходна рэклама. Вочы сучаснага чалавека патрабуюць чаго-небудзь каляровага, вушы – таго, што спакушае. Праслуханая і прагледжаная рэклама становіцца сённяшняй “бібліяй”, якая вучыць, які я павінен зрабіць выбар. Ці рэклама завядзе чалавека ў святыню? Кубкі з цытатамі з Бібліі, аўтаручкі з пабожнымі лагатыпамі, кашулькі з адлюстраваннем святых – ці ўсё гэта завядзе мяне да Бога? Ці вера нараджаецца з таго, што мы слухаем і глядзім? Можа і так, але на доўгі час такі чалавек там не застанецца. Бо вера, гэта не вынік уздзеяння некалькіх каляровых рэкламаў. Вера – гэта прынцыповае рашэнне быць ля Бога, а таксама асабістая сустрэча з Творцам. Асабістае сутыкненне з Хрыстом дазваляе нам змяніць уласнае жыццё, а таксама атрымаць каштоўныя ўказанні ад Збавіцеля. Чалавек дапушчаны да найглыбейшага пазнання Бога цераз Евангелле, якое з’яўляецца жывым і эфектыўным словам, таму што гэта - словы самога Бога.
У ім прысутнічае Творца, які прыходзіць да чалавека, а таксама сам чалавек, які адкрываецца на дзеянне Божай ласкі. Жывое Слова не патрабуе рэкламы: трэба толькі адкрыць сваё сэрца на евангелічны заклік Змёртвыхпаўсталага. Зрабіць гэта лягчэй можна ў супольнасці касцёла, сэрцам чаго ёсць менавіта Евангелле, таму што супольнасць Касцёла дазваляе нам жыць паўнакроўным жыццём. Чалавек не можа жыць на зямлі так, як яму хочацца, хоць бы з-за таго, што вакол кожнага з нас – людзі, за якіх мы сумесна адказваем і дар жыцця мы атрымалі ад Бога.
    Я мяркую, што разумнае выкарыстанне рэкламы можа прыдасца для пашырэння веры, але найлепшай “рэкламай” Бога будзе перш за ўсё прыклад жыцця кожнага верніка ў адпаведнасці з Евангеллем. Свет, дзе хрысціяне павінны абвяшчаць Евангелле, змяняецца, як і змяняюцца рэаліі, да якіх трэба дайсці, як заўважае гэта папа Бэнэдыкт XVI, заахвочваючы выкарыстоўваць у душпастырстве сучасныя «інструменты». Няхай жа заклік Хрыста – Добрага Пастыра будзе заўважаны і пачуты кожным з нас. Яго голас – усюды. Пажадайце ж быць жывым Евангеллем для тых, хто патрабуе нашага сведчання жыццём аб Хрысце.