Душпастырству “OPEN” 15 гадоў

З жыцця Касцёла

Гэтая моладзь вельмі актыўная. Яна дасканала ўсведамляе, што ад яе сёння шмат залежыць у жыцці Касцёла.
Акадэмічнае душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN” у Гродне адзначыла сваё 15-годдзе. З гэтай нагоды ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі) адбыліся ўрачыстасці падзякі за дар супольнасці.
Св. Імшу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Гамілію прамовіў дапаможны біскуп дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
    Сёння да душпастырства належыць шмат людзей. У яго межах дзейнічае некалькі груп. Найбольш папулярная з іх – “Уваскрасенне”, дабрачынная суполка, у якой займаюцца дапамогай хворым дзецям, сіротам, бяздомным.
    НСям’я душпастырства “OPEN” з кожным годам павялічваеццаекаторыя маладыя людзі сустрэлі ў душпастырстве сваіх сужэнцаў і сёння ўжо ўтвараюць сем’і. Па іх ініцыятыве ў межах моладзевай супольнасці паўстала душпастырства маладых сем’яў. Раз на месяц сужэнцы разам з дзецьмі прыходзяць на спецыяльную св. Імшу і катэхезу.
    Кс. канонік Антоній Грэмза, які з самага пачатку з’яўляецца душпастырам “OPEN”, падсумоўваючы 15 гадоў дзейнасці “Божай справы”, з вялікім гонарам падкрэслівае, што за гэты час узнікла сапраўды моцная супольнасць маладых людзей. “Гэтая моладзь вельмі актыўная. Яна дасканала ўсведамляе, што ад яе сёння шмат залежыць у жыцці Касцёла. Найбольш цешыць тое, што моладзі можна даручаць канкрэтныя задачы для выканання”, – гаворыць святар.