Парафія Святой Сям’і ў Лідзе – пераможца VII Парафіяды

З жыцця Касцёла

25 чэрвеня ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне адбылося ўрачыстае заканчэнне VII Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Сёлета ў сустрэчы, дэвізам якой сталі словы “Навярнi нас, Пане, i да Цябе вернемся” (Плач 5, 21), прынялі ўдзел 500 чалавек з 33 парафій.
Традыцыйна Парафіяда праходзіла на падставе трыяды:
    “Святыня–Тэатр–Стадыён”. Святыня займала асаблівае месца ў гэтым мерапрыемстве, бо кожны дзень распачынаўся ў імя Бога.
    Сустрэча дзяцей і моладзі, якія праз малітву, спартыўныя спаборніцтвы і тэатральныя пастаноўкі праслаўлялі Бога, прайшла пад душпастарскай апекай святароў Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама біскупа Віцебскага Алега Буткевіча і біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.
    У сёлетняй Парафіядзе, якая дапамагла дзецям і моладзі ўмацаваць веру і нанова адкрыць яе скарб, перамагла парафія Святой Сям’і ў Лідзе.