У Верцялішках асвяцілі крыж і зямлю пад будаўніцтва новага касцёла

З жыцця Касцёла

Пляц, дзе будзе ўзведзены касцёл Святой Сям’і асвяціў гродзенскі ардынарый кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
Іерарх адзначыў, што маладая парафіяльная супольнасць абрала сваімі апекунамі Святую Сям’ю, а “гэта вялікі заклік для ўсіх нашых сучасных сем’яў, каб былі моцныя Богам. Сёння нашай краіне патрэбна моцная сям’я, якая абапіраецца на Пана Бога і Божыя запаведзі”.
    Пастар заахвоціў усе сем’і, якія ўваходзяць у гэтую парафіяльную супольнасць, будаваць бачны касцёл, якім з’яўляецца будынак, і духоўны Касцёл, які ўтвараюць людзі. Вернікі падзякавалі біскупу за асвячэнне крыжа і зямлі, а таксама за ўдзяленне пастарскага бласлаўлення на час будаўніцтва парафіяльнай святыні.