16–19 чэрвеня адбудзецца VI Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі
Актуальна -
З жыцця Касцёла
Па традыцыі Парафіяда, якая ўключае элементы “Святыня”, “Тэатр” і “Стадыён”, будзе праходзіць на тэрыторыі парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы), парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) і стадыёна ЦСК “Нёман”.
Сёлетняя Парафіяда будзе праходзіць пад дэвізам “Радасць Евангелля”.
Узрост удзельнікаў: катэгорыя “A” – 11–13 гадоў (хлопцы і дзяўчаты); катэгорыя “B” – 14–16 гадоў (хлопцы і дзяўчаты); катэгорыя “C” – 17–19 гадоў (хлопцы і дзяўчаты).
Элемент “Святыня” ўключае штодзённую Эўхарыстыю, біблійныя сустрэчы, адарацыю, малітву. Элемент “Тэатр” – біблійны конкурс, конкурс па гісторыі і жыцці Касцёла, пластычны конкурс, конкурсы “Музыка – маё жыццё”, “Sacro Song” і конкурс малых тэатральных форм. Элемент “Стадыён” – бег 60 і 100 м, бег па перасечанай мясцовасці, скокі ў даўжыню, настольны тэніс, бадмінтон, футбол і г. д.
Пра ўдзел неабходна паведаміць да 25 мая.
Тэлефоны:
+37529-319-54-65 (Velcom), +37533-624-35-22 (MTS) – кс. Артур Малафей.
†
Праграма Парафіяды 16.06.2014 (Святыня) 14.00-18.00 – прыезд груп і рэгістрацыя (пар. Гродна-Паўднёвы); 18.30 – падрыхтоўка да св. Імшы (прыгатаванне літургіі спеваў, магчымасць прыступіць да сакраманту паяднання); 19.00 – св. Імша (праводзіць Я. Э. ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч); 20.30 – зварот; 20.45 – засяленне. 17.06.2014 (Святыня–Стадыён) 7.00-7.30 – сняданак; 7.45 – ранішнія малітвы; 8.00 – св. Імша; 9.00 – выезд на гарадскі цэнтральны стадыён; 9.40 – урачысты пачатак спартыўных конкурсаў; 10.00-13.00 – футбол (хлопцы кат. А, В, С), скачкі ў даўжыню (хлопцы і дзяўчаты кат. А, В, С), шашкі (кваліфікацыя) (хлопцы і дзяўчаты кат. А, В, С); 10.00-11.30 – бадмінтон (дзяўчаты кат. В), настольны тэніс (дзяўчаты кат. А, С); 11.30-13.00 – бадмінтон (дзяўчаты кат. А, С), настольны тэніс (дзяўчаты кат. В); 12.30-13.15 – кіданне мяча (дзяўчаты кат. А, В, С); 13.15-14.00 – кіданне мяча (хлопцы кат. А, В, С); 14.00-15.00 – абед; 15.00-18.00 – валейбол (дзяўчаты кат. А, В, С); 15.00-16.30 – шашкі (хлопцы кат. В); 15.00-16.30 – бадмінтон (хлопцы кат. А, С); 15.00-16.30 – настольны тэніс (хлопцы кат. В); 15.00-16.30 – шашкі (дзяўчаты кат. А, С); 16.30-18.00 – шашкі (хлопцы кат. А, С); 16.30-18.00 – настольны тэніс (хлопцы кат. А, С); 16.30-18.00 – бадмінтон (хлопцы кат. В); 16.30-18.00 – шашкі (дзяўчаты кат. В); 16.00-16.30 – бег 60 метраў (хлопцы кат. А, дзяўчаты кат. А, В); 16.30-17.15 – бег 100 метраў (хлопцы кат. В, С, дзяўчаты кат. С); 17.15-17.30 – бег 800 метраў (хлопцы кат. А, дзяўчаты кат. А); 17.30-17.45 – бег 1000 метраў (хлопцы кат. В, дзяўчаты кат. В); 17.45-18.00 – бег 1000 метраў (дзяўчаты кат. С); 18.00 – бег 1500 метраў (хлопцы кат. С); 18.30 – узнагароджванне пераможцаў некаторых спартыўных конкурсаў; 19.30 – вячэра; 20.00 – выезд са стадыёна; 20.40 – зварот; 21.30 – выезд у пар. Гродна-Паўднёвы. 18.06.2014 (Святыня–Тэатр) 7.00-7.30 – сняданак; 7.45 – ранішнія малітвы; 8.00 – выезд аўтамабілямі ў пар. Гродна-Дзевятоўка; 9.00 – св. Імша; 10.00 – конкурс ведаў з жыцця і гісторыі Касцёла; 11.00 – конкурс “Музыка маім жыццём”; 13.00-14.00 – абед; 13.45 – конкурс малюнка; 14.45 – біблійны конкурс; 15.30 – конкурс “Sacro Song”; 17.30 – конкурс малых тэатральных форм; 19.00-20.00 – вячэра; 20.00 – узнагароджванне пераможцаў некаторых конкурсаў; 21.15 – канцэрт (дзіцяча-моладзевы гурт “Liberamente” з пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне). Пасля канцэрта вячэрняя малітва ў касцёле; 22.00 – выезд на начлег. 19.06.2014 (Святыня) 7.00-7.30 – сняданак; 7.45 – ранішнія малітвы; 8.00 – св. Імша (праводзіць Я. Э. ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч); 9.15 – уручэнне ўзнагарод; 10.30 – супольны пачастунак і заканчэнне Парафіяды. |
|