Каб “атрымаць моц для пераадольвання цяжкасцей”

З жыцця Касцёла

“Мы нячаста памятаем, што ў кожным нашым патрабуючым браце ўтоены Ты, Божы Сын. Хіба, інакш выглядала б нашае жыццё, калі б мы пра гэта памяталі! Мы паступова пачынаем усведамляць годнасць кожнага чалавека, які жыве на Зямлі. Кожная асоба, прыгожая ці брыдкая, больш ці менш здольная, з першых момантаў жыцця ва ўлонні маці ці ўжо зусім старая, паказвае Цябе, Езус”.
Разважанні Крыжовага шляху ў Вялікую пятніцу, 2012 г.
Калі нашыя сем’і павінны супрацьстаяць болю і пакутам, мы глядзім на крыж Хрыста: там мы знаходзім рашучасць, каб ісці далей; там можам з непахіснай надзеяй паўтараць словы св. Паўла: «Хто адлучыць нас ад любові Хрыста? Няшчасце ці прыгнёт, ці пераслед, ці голад, ці галеча, ці небяспека, ці меч? [...] Але над усім гэтым мы атрымліваем поўную перамогу праз таго, хто палюбіў нас»”.
Бенедыкт XVI