Малітва ў інтэнцыі і сінода гродзенскай дыяцэзіі

Актуальна - З жыцця Касцёла

Згодна з пастановай кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча, у кожную нядзелю пасля св. Імшы вернікі парафій дыяцэзіі будуць прамаўляць спецыяльную малітву ў інтэнцыі сінода.
Божа Адзіны ў Святой Тройцы,
    з’яднаныя ў супольнасці гродзенскага Касцёла,
    мы хочам разам вырушыць у дарогу,
   каб добра падрыхтаваць і плённа перажыць першы дыяцэзіяльны сінод.
   
    Просім Цябе, Ойча, поўны міласэрнасці,
    напоўні нас сваёй праўдай, любоўю і супакоем,
    каб мы верна здзяйснялі Твой план збаўлення
    чалавецтва, былі адкрытыя на дар актыўнага
    супрацоўніцтва ўсіх вернікаў дыяцэзіі.

    Просім Цябе, Езу, Сын Жывога Бога,
    каб мы заўсёды з вялікай пакорай і даверам распазнавалі знакі часу ў святле Евангелля,
   будуючы супольнасць нашай дыяцэзіі па Тваім вобразе.
   
    Заклікаем Цябе, Святы Дух Жыватворца,
    каб мы, напоўненыя Тваімі дарамі,
   аднавілі і ажывілі супольнасць гродзенскага Касцёла
   ў еднасці з Паўсюдным Касцёлам.
   
    Марыя, Маці Міласэрнасці,
    Апякунка Гродзенскай дыяцэзіі, вядзі нас
   і падтрымлівай у сінадальнай пілігрымцы веры!
    Святы Казімір, маліся за нас!
    Святы Максімільян, маліся за нас!
    Бласлаўлёныя сёстры мучаніцы з Навагрудка,
    маліцеся за нас!
    Бласлаўлёны Генрых Глябовіч, маліся за нас!
    Бласлаўлёная Мар’яна Бярнацкая, маліся за нас!
   
    Праграма адкрыцця сінода
    10.00 – канферэнцыя на тэму “Роля і выклікі дыяцэзіяльнага сінода для гродзенскага Касцёла” (могуць прыняць удзел як духоўныя асобы, так і свецкія);
    11.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту;
    12.00 – урачыстая св. Імша на распачацце сінода (прымуць удзел біскупы, а таксама першы сакратар Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі мансеньёр Марынка Антолавіч).