Асноўны клопат катэхэтаў - дабро маладога пакалення

З жыцця Касцёла

Катэхеты да кожнага знаходзяць свой падыход, каб данесці Божае слова

“Fiunt, non nascuntur christiani” (“Хрысціянамі становяцца, а не нараджаюцца”) - гаварыў вялікі хрысціянскі пісьменнік Тэртуліян. Гэтае выслоўе і сёння не траціць сваёй актуальнасці. З дня ў дзень мы павінны зноў і зноў узрастаць у веры, не забывацца, што маем не толькі цела, але і душу, таму трэба клапаціцца не толькі аб фізічным і інтэлектуальным развіцці, але і, перадусім, аб духоўным. Асабліва гэта датычыць маладога пакалення, ад якога залежаць перспектывы заўтрашняга жыцця.
Вялікую ролю ў маральным выхаванні дзяцей і моладзі адыгрываюць катэхеты. Яны з’яўляюцца як быццам працягам рук і вуснаў Хрыста ў справе пашырэння Божага Валадарства. Катэхеты не толькі тлумачаць галоўныя праўды веры, але таксама вучаць адказнасці, працавітасці, шчырасці, любові да бліжняга…
    На пачатку новага навучальнага і катэхетычнага года аб ролі і выкліках сучаснай катэхізацыі мы пагутарылі з манахінямі з Кангрэгацыі Сясцёр святой Ядзвігі (ядзвіжанкамі), якія распачалі сваё служэнне ў гродзенскай парафіі Святога Духа.
– Якую ролю ў маральным выхаванні маладога пакалення адыгрывае сям’я?
Падручнікі па рэлігіі змяшчаюць крэатыўныя заданні,  каб вучні маглі лепш засвоіць галоўныя тэмы Евангелля    С. Францішка: Безумоўна, першымі і нязменнымі выхавацелямі ў веры для сваіх дзяцей з’яўляюцца бацькі. Цешыць, калі ў сям’і існуе практыка штодзённай супольнай малітвы, удзелу ў нядзельнай св. Імшы, карыстання са св. сакрамантаў, калі дом з’яўляецца тым асяроддзем, дзе пануе атмасфера ўзаемнай чуласці, павагі, даверу, любові да Хрыста. Але гэта не звальняе бацькоў ад абавязку клапаціцца аб тым, каб дзеці наведвалі ўрокі рэлігіі, арганізаваныя пры парафіях.
    Дзякуючы намаганням катэхетаў, святароў, манаскіх сясцёр і свецкіх асоб была падрыхтавана адмысловая праграма па рэлігійным навучанні, пачынаючы ад дзіцячага садка і ажно да 11-га класа. У ёй прадугледжаны тэмы, адпаведныя ўзросту вучняў, якія дазваляюць маладым людзям сістэматычна навучацца рэлігіі і ўзрастаць у веры. Праз катэхізацыю мы прывіваем дзецям і моладзі хрысціянскія каштоўнасці, развіваем іх духоўны патэнцыял. Падрастаючае пакаленне – найкаштоўнейшы скарб, які трэба берагчы і дбаць пра тое, каб у сэрцах дзяцей і моладзі было пасеяна зерне Божай праўды. Яно павінна прыносіць плён на працягу ўсяго жыцця.
   
Слова “катэхізацыя” паходзіць ад грэчаскага слова “katecheo”. Літаральнае яго значэнне – “прамаўляць з гары” або “выклікаць рэха”. Пазней катэхізацыя пачала ўспрымацца як “навучанне”. Паняцце азначае такое абвяшчэнне Евангелля Хрыста людзям, якое б адгукнулася ў іх сэрцах моцным рэхам з мэтай іх перамянення. Галоўнай мэтай катэхезы з’яўляецца развіццё веры з Божай дапамогай.

    – Часам бацькі апраўдваюць ігнараванне заняткаў катэхезы недахопам часу ў сваіх дзяцей…
    С. Вікторыя: Так,Катэхеты павінны няспынна развівацца, здабываць новыя веды. У гэтым ім дапамагаюць адмысловыя рэкалекцыі дзеці ў школе вывучаюць шэраг прадметаў, а таксама наведваюць факультатыўныя заняткі, спартыўныя секцыі і гурткі. Канешне, бацькі правільна робяць, што інвестуюць вольны час маладых людзей у атрыманне дадатковай адукацыі. Але трэба імкнуцца не толькі навучаць дзяцей і моладзь, але і выхоўваць.
    У гэтым плане навука рэлігіі не саступае школьным прадметам, паколькі дае не толькі веды, але і сапраўдную жыццёвую мудрасць, навучае таму, як любіць Бога і бліжняга, быць сумленным чалавекам і адказным грамадзянінам, паважаць людзей, дапамагаць і прабачаць. Без катэхезы вучні не атрымаюць такога неабходнага для іх гарманічнага развіцця духоўнага элементу. На жаль, часта сустракаемся з сітуацыяй, калі катэхеза ўспрымаецца выключна як падрыхтоўка да Першай Камуніі. Гэта вялікая памылка, бо хрысціянская фармацыя не павінна заканчвацца ніколі.
   
    – Якое месца ў жыцці маладой асобы займае катэхеза?
    С. Францішка: Чалавек праходзіць розныя этапы сталення. Кожны з іх цікавы і адметны па-свойму. Дзеці растуць, пазнаюць свет, пачынаюць закранаць вострыя праблемы і задаваць хвалюючыя пытанні філасофскага, псіхалагічнага, маральна-этычнага характару. І тут катэхет можа адыграць вельмі важную ролю. Але толькі ў тым выпадку, калі зможа ўсталяваць даверлівыя адносіны са сваімі вучнямі.
   
Галоўнай задачай сясцёр св. Ядзвігі, згодна з воляй заснавальніка кс. Роберта Спіске, з’яўляецца хрысціянскае выхаванне і навучанне дзяцей і моладзі, якое базуецца на вучэнні Касцёла.

    – Якім павінен быць сучасны катэхет?
    С. Вікторыя: У сённяшняга пакалення вельмі шырокі кругагляд. Яно ў нечым разумнейшае за нас і больш актыўнае. У сувязі з гэтым і катэхетам нельга заставацца на месцы, быць абыякавымі. Трэба станавіцца больш жывымі і дынамічнымі. Гэта цудоўна, што моладзь натхняе нас на актыўную дзейнасць і пошукі новых шляхоў евангелізацыі.
    С. Францішка: Варта таксама падкрэсліць, што служэнне рэлігійнаму навучанню патрабуе адказнасці з боку катэхета. Ён павінен удасканальвацца духоўна і інтэлектуальна, паколькі ад яго асобы шмат у чым залежыць эфектыўнасць працэсу катэхізацыі. Навучанне, выхаванне і ўтаемнічэнне дзяцей у хрысціянскае жыццё павінна адпавядаць патрабаванням і выклікам часу.
   
Cв. Ян Павел II у Апостальскай адгартацыі пра катэхізацыю вучыць, што яе сутнасць у пазнанні асобы Езуса, нашага Збаўцы, які з’яўляецца “Дарогай, Праўдай і Жыццём” (Ян 14, 6). А сапраўднае хрысціянскае жыццё заключаецца ў наследаванні Хрыста дзеля з’яднання з Ім.

    – У чым асаблівасці працы з маладымі людзьмі?
    С. Францішка: Дзеці і моладзь часта адхіляюць тое, што ім навязваецца. Каб мець з імі кантакт, каб дапамагчы ім закласці трывалы жыццёвы фундамент, трэба стаць іх сябрамі. Я ўпэўнена, што сучасная моладзь гатова адкрывацца на дабро, на рэлігійныя каштоўнасці. Наша заданне – дапамагчы гэтым хлопцам і дзяўчатам глыбей зразумець веру, навучыць жыць ёю кожны дзень. С. Вікторыя: Дзеці, як губка, усё ўбіраюць у сябе і сваё далейшае жыццё будуць будаваць на падмурку, закладзеным у дзяцінстве. Наша задача – паклапаціцца аб тым, каб пазнанне Божага слова, карыстанне са святых сакрамантаў дапамагло маладому чалавеку ў духоўным сталенні, каб у глыбіні сваёй душы ён мог чуць і распазнаваць голас Бога, а таксама ў любых жыццёвых сітуацыях прытрымлівацца правіл Евангелля ды кіравацца наказамі дабра і сумлення.