Пілігрымковае лета 2017

З жыцця Касцёла

Распачынаецца летні сезон пілігрымак. Шматлікія вернікі вырушаюць да святых месцаў, каб падзякаваць Богу за пражыты час і вымаліць неабходныя ласкі для сябе і блізкіх. Чаму варта далучыцца да пілігрымаў? Якую карысць вандроўнікі выносяць з падарожжа? І, галоўнае, што за маршруты прапануюцца з нашай дыяцэзіі?
ІІІ пешая пілігрымка Ліда – Будслаў
    Паломніцтва вырушыць пад дэвізам “Вось сын Твой, вось Маці твая”.
    Пачнецца 22 чэрвеня св. Імшой у 9.00 у касцёле Узвышэння Святога Крыжа (Фара).
    Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: (8 029) 959-51-50, кс. Анджэй Ганчар;
    (8 029) 614-06-75, кс. Уладзімір Гуляй; (8 029) 589-49-94, кс. Віталій Сідорка.
   
    ХVIII пешая пілігрымка Смаргонь – Будслаў
    Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка вырушыць пад дэвізам “Сям’я – месца збаўлення”. Распачнецца 25 чэрвеня св. Імшой у 10.00 у касцёле св. Міхала Арханёла.
    Падрабязная інфармацыя па тэлефоне: (8 029) 389-76-69, кс. Павел Шчарбіцкі SDB.
   
    VII пешая пілігрымка Гудагай – Будслаў
    Паломнікі вырушаць пад дэвізам “Маліцеся і навяртайцеся”.
    Пілігрымка распачнецца 24 чэрвеня св. Імшой у 7.00 у касцёле Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.
    Падрабязная інфармацыя па тэлефоне: (8 029) 656-19-25, а. Казімір Мараўскі OCD.

    Святкаванні ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе будуць праходзіць з 30 чэрвеня па 1 ліпеня пад дэвізам “Фацімскае пасланне Марыі – шлях да навяртання”.
   
    Праграма:
   
    30 чэрвеня
    13.00–17.00 – прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя;
    17.30 – музычная падрыхтоўка да літургіі;
    18.00 – св. Імша;
    20.00 – акафіст у выкананні грэка-каталіцкага хору;
    20.30 – марыйныя Нешпары;
    21.30 – рахунак сумлення;
    22.30 – музычная пастаноўка;
    23.30 – працэсія з фігурай Маці Божай Фацімскай;
    24.00 – св. Імша.
   
    1 ліпеня
    02.00 – “Пілігрым пілігрыма зразумее” (моладзевая евангелізацыйная праграма ў палатачным гарадку);
    03.00 – св. Імша паводле грэка-каталіцкага абраду;
    04.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту;
    05.30 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
    06.00 – св. Імша;
    07.00 – “фацімскі” Ружанец;
    08.30 – св. Імша;
    10.00 – прэзентацыя групы дапамогі залежным “Светач”;
    10.20 – прэзентацыя кніг “Про Хрысто”;
    11.00 – урачыстая св. Імша і эўхарыстычная працэсія.
   
    Пешыя пілігрымкі ў Тракелі
   
    Гродна – Тракелі
    Траса: Гродна – Азёры – Астрына – Забалаць – Пагародна – Тракелі.
    Пачатак пілігрымкі: 3 ліпеня ў 9.00 (св. Імша ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя).
    Адказны: кс. Павел Салабуда, (8-029) 637-07-17.
   
    Навагрудак – Тракелі
    Траса: Навагрудак – Бярозаўка – Ёдкі – Тракелі.
    Пачатак пілігрымкі: 5 ліпеня ў 9.00 (св. Імша ў касцёле св. Міхала Арханёла).
    Адказны: кс. Юрый Жэгарын, (8-044) 552-21-99.
   
    Іўе – Тракелі
    Траса: Дуды – Галімшчына – Геранёны – Тракелі.
    Пачатак пілігрымкі: 3 ліпеня ў 9.00 (св. Імша ў касцёле Нараджэння НПМ).
    Адказны: кс. Ян Гавэцкі, (8-029) 632-21-79.
   
    Ашмяны – Тракелі
    Траса: Ашмяны – Гальшаны – Жамыслаўль – Іўе – Тракелі.
    Пачатак пілігрымкі: 4 ліпеня ў 7.30 (св. Імша ў касцёле свсв. апап. Пятра і Паўла ў Барунах у 14.00).
    Адказны: кс. Ян Варанецкі, (8 029) 880-92-94.
   
    Ваўкавыск – Тракелі
    Траса: Ваўкавыск – Правыя Масты – Жалудок – Беліца – Ліда – Тракелі.
    Пачатак пілігрымкі: 3 ліпеня ў 8.00 (св. Імша ў касцёле св. Вацлава).
    Адказны: кс. Аляксандр Вараб’ёў, (8-044) 770-33-12.
   
    Урачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы Нашых Сем’яў пройдуць у дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях 7–8 ліпеня пад дэвізам “Пасланне Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы – шлях да пакаяння”.
   
    Праграма:
   
    7 ліпеня
    да 20.30 – прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя;
    21.00 – марыйныя Нешпары;
    – прывітанне фігуры Маці Божай Фацімскай;
    – канферэнцыя на тэму “100-годдзе фацімскіх аб’яўленняў.
    Іх актуальнасць і значнасць сёння для Касцёла і свету”;
    22.30 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту;
    – эўхарыстычная адарацыя і марыйнае чуванне;
    – акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Маці Божай і бласлаўленне Найсвяцейшым Сакрамантам;
    23.30 – падрыхтоўка да св. Імшы;
    24.00 – св. Імша Пастэрка і працэсія з фігурай Маці Божай Фацімскай;
   
    8 ліпеня
    02.00 – Ружанец з разважаннем Радасных таямніц;
    03.00 – Вяночак да Божай міласэрнасці з разважаннем;
    04.00 – традыцыйныя спевы;
    05.00 – канцэрт моладзевага гурта “OPEN”;
    06.00 – Гадзінкі ў гонар Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі;
    07.00 – падрыхтоўка да св. Імшы;
    07.30 – св. Імша, якую цэлебруюць святары юбіляры і новапрэзбітэры;
    09.00 – марыйная ютрань;
    09.30 – падрыхтоўка да св. Імшы (хор “Cantate Domino”, Гродна)
    10.00 – св. Імша і акт аддання дыяцэзіі апецы Маці Божай;
    – завяршэнне ўрачыстасці.
   
    Пешая пілігрымка Гродна – Адамавічы – Навумавічы
   
    Паломнікі вырушаць да месца спачыну расстраляных падчас Другой сусветнай вайны жыхароў Гродна і Ліпска. Дэвіз сёлетняй палігрымкі – “Шляхам мучанікаў нашай зямлі”.
   
    Паломніцтва распачнецца 15 ліпеня. Збор у касцёле Маці Божай Анёльскай (францішканскі) у 12.00, дзе адбудзецца супольная малітва, адарацыя Найсвяцейшага сакраманту і бласлаўленне.
    Пілігрымы прыбудуць на Форт №2 каля Навумавічаў, каб прыняць удзел у св. Імшы ў памяць аб загінулых.
    Яе пачатак у 19.00.
   
    Падрабязная інфармацыя па тэлефоне: (8 029) 286-31-78, кс. Антоній Грэмза.
   
    VIII паломніцтва Гродна – Навагрудак
   
    Тэма пілігрымкі, якая 23–29 ліпеня скіруецца да месца смерці 11-ці бласлаўлёных назарэтанак, гучыць як “Ахвярная малітва сясцёр мучаніц як прыклад малітвы хрысціяніна”.
   
    Разважанні сёлетняй пілігрымкі будуць прысвечаны малітве і яе ролі ў штодзённым жыцці верніка.
    Базісам паслужыць тэкст малітвы “Ойча наш”.
   
    Тэмы на кожны дзень:
    1. Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё.
    2. Прыйдзі валадарства Тваё.
    3. Будзь воля Твая.
    4. Хлеба нашага штодзённага дай нам.
    5. І адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым.
    6. Не ўводзь нас у спакусу.
    7. Збаў нас ад злога.
   
    Арганізацыйная сустрэча адбудзецца 21 ліпеня ў 20.00 у касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі).
   
    Запіс ажыццяўляецца падчас спаткання альбо па тэлефонах:
    (8 029) 882-60-88, с. Філатэя; (8 033) 321-26-33, с. Клара.
   
    XVI пешая пілігрымка Гродна – Рось
   
    Дэвіз сёлетняга паломніцтва – “Праз Марыю да Езуса”.
    Пілігрымы вырушаць у санктуарый Езуса Журботнага ў Росі 4 жніўня.
    Св. Імша на распачацце паломніцтва адбудзецца ў 7.00 у касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы).
   
    Падрабязная інфармацыя па тэлефоне: (8 029) 784-05-72, кс. Юрый Марціновіч.
   
   
XXV экуменічная пілігрымка Беласток – Гродна – Вільня
   
    Юбілейнае паломніцтва пройдзе 16–25 жніўня пад дэвізам “Будзеш любіць”.
   
    Пілігрымы пераадолеюць шлях працягласцю каля 300 км, наведваючы па дарозе каталіцкія і праваслаўныя святыні. У Гродна вернікі прыйдуць у канцы 3-га дня свайго падарожжа.

   
    Аўтобусныя пілігрымкі
   
    Пілігрымка па святынях Еўропы Праграма аўтобуснай пілігрымкі, якую ладзіць парафія св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску, уключае наведванне шматлікіх святынь і гарадоў Еўропы.
    Адбудзецца 17–29 жніўня.
    Святыні: Сабор Парыжскай Маці Божай, лурдскі санктуарый, іспанскі санктуарый св. апостала Якуба, фацімскі санктуарый Маці Божай, Збавіцельны Храм Святога Сямейства (Саграда-Фамілія), страсбургскі катэдральны сабор Найсвяцейшай Маці Божай.
    Гарады: Парыж, Лурд, Страсбург (Францыя);
    Санцьяга-дэ-Кампастэла, Барселона (Іспанія);
    Фаціма, Лісабон (Партугалія).
   
    За дадатковай інфармацыяй звяртацца па тэлефоне:
    (8 029) 313-65-64, кс. Алег Дуль.
   
    Пілігрымка ў Польшчу
    Праграма аўтобуснай пілігрымкі, якую арганізуе парафія ў Каробчыцах, прадугледжвае наведванне вядомых польскіх святынь і гарадскія экскурсіі.
    Адбудзецца 29 чэрвеня – 2 ліпеня.
    Маршрут: Гродна – Кракаў – Вялічка – Кальварыя Зэбжыдоўска – Чанстахова – Гродна.
   
    Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:
    (8 0152) 67-47-24, (8 029) 583-07-02, (8 029) 887-10-24.