Праграма візіту Апостальскага нунцыя ў Гродна

З жыцця Касцёла

4 сакавіка, субота
    11.30 – прывітанне пры катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя.
    12.00 – св. Імша з нагоды ўрачыстасці літургічнага ўспаміну апекуна Гродзенскай дыяцэзіі св. Казіміра, каралевіча. Падчас літургіі запланавана ўдзяленне паслуг акалітату і лектарату клерыкам Гродзенскай ВДС.
    15.30 – сустрэча з выкладчыкамі і семінарыстамі Гродзенскай ВДС.
    18.00 – сустрэча са студэнтамі катэхетычных курсаў пры Аддзеле каталіцкага навучання і выхавання Гродзенскай курыі (зала пры катэдральным касцёле). Супольная малітва, кароткая прамова і бласлаўленне.

    5 сакавіка, нядзеля
    9.45–10.15 – сустрэча са студэнтамі-католікамі з Афрыкі і Азіі (рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі). Супольная малітва, кароткая прамова і бласлаўленне.
    10.45 – сустрэча з парафіянамі касцёла Божай Міласэрнасці (мікрараён Вішнявец). Супольная малітва, кароткая прамова і бласлаўленне.
    12.00 – св. Імша ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля (мікрараён Дзевятоўка).
    18.00 – сустрэча з моладдзю акадэмічнага душпастырства “OPEN”, удзельнікамі евангелізацыйнага курсу “Альфа”, членамі Францішканскага ордэну свецкіх, прадстаўнікамі апостальства “Маргарытка”, членамі душпастырства выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў і службы аховы здароўя (рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі). Супольная малітва, кароткая прамова і бласлаўленне.
   
    6 сакавіка, панядзелак
    8.00 – св. Імша ў Гродзенскай ВДС з удзелам мадэратараў і семінарыстаў.
   
    Падчас візіту Апостальскага нунцыя плануецца сустрэча са свецкімі ўладамі, а таксама з праваслаўным арцыбіскупам Гродзенскім і Ваўкавыскім Арцеміем Кішчанкам. Арцыбіскупу Габару Пінтэру будзе прапанавана наведванне некаторых парафіяльных супольнасцей у Гродне, дзе вядзецца будаўніцтва святынь, а таксама гарадская экскурсія.
   
    У праграме могуць адбыцца змены.