• У Крыжовым шляху са Святым Айцом Францішкам прынялі ўдзел каля 800 тыс. чалавек. На начным чуванні маліліся каля 1,6 млн. маладых людзей, а на ўрачыстай св. Імшы з Папам на завяршэнне Дзён моладзі арганізатары налічылі больш за 2,5 млн. чалавек.
• На кракаўскіх урачыстасцях прысутнічалі каля 1,2 тыс. кардыналаў і біскупаў, у тым ліку 6 біскупаў з нашай краіны, а таксама каля 13 тыс. святароў з усяго свету.
• Падчас прывітання ў працэсіі са сцягамі прайшлі прадстаўнікі са 187 краін, якія прымалі ўдзел у СДМ. • Цэнтральныя падзеі суправаджаліся аркестрам і хорам з 400 чалавек.
• У рамках Фестывалю моладзі адбылося каля 250 адукацыйных, культурных і спартыўных мерапрыемстваў, падрыхтаваных пры ўдзеле шматлікіх хрысціянскіх артыстаў свету. Мерапрыемствы праходзілі на 27 сцэнах Кракава. • Па традыцыі на прыватным абедзе з Папам сабралася 12 прадстаўнікоў з розных кантынентаў. Усе маладыя людзі – актыўныя дзеячы кракаўскай падзеі. Сустрэча за агульным сталом працягвалася 1,5 гадзіны. †