Папа Францішак прызначыў Апостальскага нунцыя ў Беларусі

З жыцця Касцёла

Мансеньёр доктар Габар ПінтэрІм стаў мансеньёр Габар Пінтэр. Аб гэтым 13 мая паведаміла Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь.
У нядзелю Спаслання Святога Духа праз пасрэдніцтва Ватыканскага радыё новы нунцый скіраваў да беларусаў прывітальнае слова.
    “...Гэта вялікі гонар і задавальненне для мяне мець магчымасць прадстаўляць Святога Айца ў вашай цудоўнай краіне, сярод гэтага высакароднага народа, у Касцёле, так драматычна пацярпелым і ў той жа час настолькі жывым.
    Той факт, што я паходжу з Венгрыі і таму ведаю рэальнасць камуністычнага мінулага, несумненна, дапаможа мне лепш зразумець актуальную сітуацыю Касцёла і грамадства ў Беларусі. Я быў вельмі рады атрымаць інфармацыю пра выдатнае супрацоўніцтва паміж каталіцкім Касцёлам і праваслаўнай Царквой, што многія лічаць мадэллю экуменізму. Для мяне будзе прыярытэтам развіццё і паглыбленне гэтага братняга і сапраўднага хрысціянскага суіснавання.
    У пачатку ліпеня ў Будславе будзе адзначацца 25-я гадавіна ўстанаўлення Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, што стала сімвалам адраджэння каталіцкага Касцёла ў Беларусі. На жаль, я не змагу прысутнічаць сярод вас фізічна, але буду там духоўна і ў сваіх малітвах.
    Я прашу вас шмат маліцца за мяне ў бліжэйшыя месяцы, падчас якіх я буду рыхтавацца з вялікай радасцю і шырока адкрытым сэрцам, каб у бліжэйшы час сустрэць вас з жаданнем быць вашым братам, які падтрымлівае вас у веры, міласэрнасці і надзеі”.

    Да гэтага часу ён займаў пасаду дарадцы Апостальскай нунцыятуры ў Аўстрыі.
    Нарадзіўся 9 сакавіка 1964 года ў Венгрыі. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 11 чэрвеня 1988 года. З’яўляецца прэзбітэрам дыяцэзіі Ваца (Венгрыя). З 1 ліпеня 1996 года знаходзіцца на дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы. Працаваў у Гаіці, Балівіі, Скандынавіі, Францыі, на Філіпінах і ў Аўстрыі. Валодае венгерскай, нямецкай, італьянскай, англійскай, французскай, іспанскай, крэольскай, шведскай і рускай мовамі.
    Новы нунцый прыедзе ў Беларусь у бліжэйшы час.
   

Крыху з гісторыі
    Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Ватыканам былі ўсталяваны больш за 23 гады таму. 11 лістапада 1992 года папа Ян Павел ІІ выдаў Апостальскую грамату “Qvantam tandem” аб заснаванні Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь. У ёй выказана жаданне, каб сумесныя рашэнні прыносілі “вялікую карысць для касцёльных і грамадзянскіх спраў”. За гэты час Святы Пасад у нашай краіне прадстаўлялі шэсць Апостальскіх нунцыяў. Як склалася далейшае служэнне папскіх дэлегатаў пасля дыпламатычнай службы ў Беларусі?
1993–1994. Кс. абп Габрыэль Мантальва Ігера
    Быў накіраваны ў ЗША, дзе служыў у якасці Апостальскага нунцыя і пастаяннага назіральніка пры Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў у Вашынгтоне. У снежні 2005 года выйшаў на пенсію. Праз восем месяцаў памёр у Рыме.

 

 

 

 

 

 

 

 

 


1994–1996. Кс. абп Агосціна Маркета 

Працаваў у Дзяржаўным сакратарыяце Ватыкана. Быў пастаянным назіральнікам Апостальскай Сталіцы пры арганізацыях і спецыялізаваных установах ААН у Рыме. З’яўляўся сакратаром Папскай рады па справах пастарскай апекі над мігрантамі і вандроўнымі. З 2010 года знаходзіцца ў адстаўцы.

 

 

 

 

 

 

 


 1996–2001. Кс. абп Дамінік Грушоўскі

 

 Служыў дарадцам аддзела па адносінах з дзяржавамі свету Дзяржаўнага сакратарыята Ватыкана. Быў членам Папскага камітэта па міжнародных эўхарыстычных працэсах. У 2007 годзе выйшаў на пенсію.

 

 

 

 

 

 


 

 2001–2004. Кс. абп Іван Юркавіч

Быў прызначаны Апостальскім нунцыем ва Украіне, затым – у Расіі. Да нядаўняга часу з’яўляўся прадстаўніком Папы ва Узбекістане (па сумяшчальніцтве). З 2016 года – пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры аддзяленні і спецыялізаваных установах ААН у Жэневе і Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

 

 

 

 

 

 


  

 2004–2011. Кс. абп Марцін Відавіч

Нунцый без дыпламатычных функцый.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


 

2011–2015. Кс. абп Клаўдыа Гуджэроці

З канца мінулага года прадстаўляе Святы Пасад ва Украіне.