“Памятайце, што Біблія – гэта кніга мудрасці, якая дае адказы на ўсе пытанні. Біблія нам кажа, хто такі Бог. Ён наш Стварыцель, а мы Яго дзеці. Паміраюць каралі і цары, распадаюцца дзяржавы, а святая Імша адпраўляецца, як і раней”, – адзначыў у гаміліі біскуп.
Пасля ўдзялення сакраманту канфірмацыі і святой Імшы прысутныя памаліліся Літаніяй да Найсвяцейшага Сэрца Езуса і атрымалі ўрачыстае бласлаўленне Найсвяцейшым Сакрамантам. Свята працягнулася выступленнем харавых калектываў.