Сэрца Езуса і Сэрца Марыі ў фацімскіх аб’яўленнях

Юбілей

jezus-mariaДа 100-годдзя аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме
Анёл у Фаціме скіраваў 3-ім пастушкам наступны наказ: “Маліцеся многа! Сэрцы Езуса і Марыі хочуць праз Вас аказаць свету шмат міласэрнасці”. Узнёслыя словы, што прагучалі з яго вуснаў, падкрэслівалі адзінства 2-ух любячых адно аднаго Сэрцаў – Маці і Сына.
Да аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме культ Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ўжо быў шырока распаўсюджаны, але вельмі мала ўшаноўвалася Беззаганнае Сэрца Марыі. Праз фацімскае пасланне Пан Езус наказаў развіваць набажэнства да Найсвяцейшай Маці, а Марыя пацвердзіла, як гэта важна для Яе.
nbsp;nbsp;nbsp; “Я ўжо хутка пайду ў неба. Ты застанешся тут, каб сказаць людзям, што Бог хоча ўвесці ў свеце набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі. Калі надыдзе час, каб гаварыць пра гэта, не хавайся. Кажы ўсім, што Усемагутны ўдзяляе ласкі праз заступніцтва Марыі, што людзі павінны іх выпрошваць праз Яе Сэрца, што Сэрца Езуса хоча, каб побач з Ім праслаўлялі Беззаганнае Сэрца Найсвяцейшай Маці. Няхай просяць Марыю аб міры, бо Бог даручыў Яе Сэрцу супакой у свеце. Калі б я толькі магла ўкласці ў сэрцы ўсіх людзей агонь, які палае ў глыбіні майго сэрца і які спрыяе таму, што я так моцна люблю Сэрца Езуса і Сэрца Марыі…”, – запісала Луцыя ва ўспамінах аб сустрэчы з Гіяцынтай.
Надзвычай красамоўным у гэтых адносінах быў прыход Божага пасланніка, які дзяўчына апісвае так: “Мы пайшлі з Прэгуэйра. Там спачатку памаліліся Ружанец і прамовілі малітву, якой навучыў Анёл, калі аб’явіўся ўпершыню. І тады ён з’явіўся перад намі ў 3-ці раз. Трымаў у руцэ келіх, над якім уздымалася святая Гостыя, з якой у яго сцякалі кроплі Крыві. Раптам келіх з Гостыяй павіслі ў паветры, а Анёл стаў на калені на зямлі і тройчы паўтарыў малітву: «Найсвяцейшая Тройца – Ойча, Сыне і Дух Святы – люблю Цябе з найглыбейшай пашанай і ахвярую Табе бясцэнныя Цела, Кроў, Душу і Боскасць Пана нашага Езуса Хрыста, прысутнага на ўсіх алтарах свету, як адплату за знявагі, святатацтва і абыякавасць, якія Яго абражаюць. Праз невымерныя заслугі Яго Найсвяцейшага Сэрца і праз пасрэдніцтва Беззаганнага Сэрца Марыі малю аб навяртанні бедных грэшнікаў». Затым падняўся з каленяў і падаў мне Гостыю, а змесціва келіха – Гіяцынце і Францішку: «Прыміце Цела і Кроў Пана нашага Езуса, якія церпяць страшныя абразы ад няўдзячных людзей. Кайцеся за іх грахі і суцяшайце Бога нашага»”.
nbsp;nbsp;nbsp; У фацімскіх падзеях можна ўбачыць працяг папярэдніх аб’яўленняў св. Маргарыце Марыі Алакок – французскай манахіні, якая стала заснавальніцай культу Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Хрыстос скіраваў ёй наступныя словы: “Маё Боскае Сэрца палае такой вялікай любоўю да людзей, а асабліва да цябе, што ўжо не можа стрымаць у сабе гэтае гарачае полымя. Павінна выліць любоў праз цябе і паказаць яе людзям, каб узбагаціць іх каштоўнымі скарбамі, якія паказваю табе і якія заключаюць у сабе асвячаючыя і жыватворныя ласкі, неабходныя, каб выратаваць людзей з прорвы пагібелі”. Манахіня ўбачыла Сэрца Езуса “нібы на троне, цалкам з полымя, якое ззяла ярчэй, чым сонца, з ранай, акружанае каронай з церняў і з крыжом на вяршыні”. Збаўца сказаў ёй, што адкрывае яго разам з усімі скарбамі Божай любові, поўнае ласкаў, міласэрнасці і збаўлення для таго, каб людзі яго больш любілі. У гэтых словах заключана незразумелая і бязмежная любоў Хрыста да людзей.