Юбілейная малітва прысвячэння Фацімскай Каралеве Ружанца

Юбілей

Вітай, Маці Божая,
    Панна Марыя,
    Фацімская Каралева Ружанца!
    Бласлаўлёная Ты між жанчынамі!
    Ты – вобраз Касцёла,
    напоўненага бляскам
    пасхальнага святла.
    Ты – гонар нашага люду
    і знак перамогі над злом.
   
    Абяцанне міласэрнай любові Айца,
    Настаўніца абвяшчэння Добрай Навіны,
    Знак палаючага агню Святога Духа!
    У гэтай даліне радасці і смутку
    навучы нас вечным праўдам,
    якія Айцец аб’яўляе пакорным.
   
    Пакажы нам сілу свайго
    мацярынскага клопату.
    Няхай Тваё Беззаганнае Сэрца
    будзе прытулкам для грэшнікаў
    і шляхам, які вядзе да Бога.

    О, Фацімская Ружанцовая Пані!
    Аб’яднаныя з братамі і сёстрамі ў веры,
    надзеі і любові, Табе аддаёмся.
    Аб’яднаныя з братамі
    і сёстрамі, праз Цябе
    прысвячаем сябе Богу.
    Пагружаныя ў бляск святла, якое з Тваіх рук выцякае,
    складаем Богу хвалу на векі вечныя. Амэн.