Святарскае пасвячэнне

Дыяцэзія

8 мая б.г. у касцёле імя св. Андрэя ў Слоніме быў асвечаны новы святар. Дыякан Віталій Бандаронак OFMCap прыняў сакрамэнт прэзбітэрскіх пасвячэнняў з рук драгічынскага біскупа Антонія Пацыфіка Дыдзіча (Польшча). Браты-капуцыны, апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і грэка-каталіцкія ксяндзы прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях. Грэка-каталіцкі хор “Prasfara” упрыгожыў сваім спевам св. Імшу. 9 мая б.г. новы прэзбітэр Віталій Бандаронак цэлебраваў св. прыміцыйную Імшу ў роднай парафіі ў Маладзечне.