Клерыкі вярнуліся ў семінарыю

Дыяцэзія

3 лютага 2010 г. клерыкі нашай семінарыі пачалі II семестр акадэмічнага 2009-2010 году. Падчас зімовых канікулаў, якія пачаліся з 28 студзеня (пасля заканчэння экзаменацыйнай сесіі), клерыкі раз’ехаліся ў родныя старонкі, каб набрацца сілаў для дальнейшай навукі.
    Апрача паглыблення ведаў, некаторыя алюмны ВДС у Гродне, пасля заканчэння вялікапосных рэкалекцый, атрымаюць паслугу акалітату і лектарату.