20 год Гродзенскай дыяцэзіі (26)
Храналогія жыцця дыяцэзіі
2006 год
26 жніўня - Святкаванне 100-годдзя заканчэня пабудовы касцёла св. Міхала Арханёла.
9 верасня - У Слоніме адбыліся ўрачыстасці падзякі за дар 10-годдзя беатыфікацыі с. Марцэліны Дароўскай, заснавальніцы Кангрэгацыі сясцёр Беззаганнага Зачацця.
10 верасня - Кс. бп Аляксандр Кашкевіч у вёсцы Плябанаўцы (пар. Індура) асвяціў капліцу.
†
28 верасня - Пры пабрыгіцкім касцёле ў Гродне было заснавана Акадэмічнае душпастырства.
30 верасня - У катэдры святкаваўся юбілей 50-годдзя святарскай службы кс. прэл. Юзафа Трубовіча.
1 кастрычніка - Мінула 10 гадоў ад асвячэння новай святыні ў Астрыно. Урачыстасці ўзначаліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
8 кастрычніка - Душпастырства каталіцкіх настаўнікаў і вахавацеляў у Гродне адзначала 5-годдзе свайго існавання.
13 кастрычніка - У Шчучыне кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні дк. Аляксандру Махначу.
14 кастрычніка - У пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў пасвячэнні дыяканату Андрэю Ядкоўскаму, кандыдату да святарства з супольнасці айцоў рэдэмптарыстаў.