20 год Гродзенскай дыяцэзіі (12)
Храналогія жыцця дыяцэзіі
2000 год
24 чэрвеня - Юбілейны з’езд міністрантаў усёй Гродзенскай дыяцэзіі.
1 кастрычніка - Асвячэнне пляцоўкі пад будаўніцтва капліцы Божай Міласэрнасці, якое ажыццявіў ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч.
7 кастрычніка - Урачыстасць умуравання вуглавога каменя пад будаўніцтва новага касцёла і душпастырскага асяродка айцоў рэдэмптарыстаў у Гродне ў мікрараёне Дзевятоўка.
†
14 кастрычніка - у Гродне прайшоў дыяцэзіяльны юбілей сем’яў. Прыехалі сем’і з усіх дэканатаў нашай дыяцэзіі. Галоўным цэлебрантам св. Імшы быў кс. біскуп Антоні Дзям’янка.
22 кастрычніка - у гродзенскай катэдры адбыўся юбілейны з’езд службы аховы здароўя пад дэвізам “Хворы з'яўляецца для цябе Хрыстом”. Пастыр дыяцэзіі быў галоўным цэлебрантам св. Імшы.
27 – 28 кастрычніка - 10-годдзе Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. На ўрачыстасцях прысутнічаў ксёндз арцыбіскуп Зянон Грахалеўскі, прэфект Кангрэгацыі па справах каталіцкага выхавання. У гэты дзень у семінарыі сабраліся яе выпускнікі.
31 кастрычніка - пачалася юбілейная пілігрымка настаўнікаў у Рым. 42 настаўнікі вырушылі да магіл Апосталаў. Заканчэнне святкавання 90-годдзя пачатку будаўніцтва парафіяльнай святыні ў Лаздунах. Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў урачыстую св. Імшу і асвяціў новы галоўны алтар.
22 лістапада - у дзень успаміну св. Цэцыліі ў гродзенскай катэдры адбыўся юбілей музыкантаў. У многіх парафіях вернікі паслухалі канцэрты сакральнай музыкі, убачылі выступленні музычных калектываў.
26 лістапада - у гродзенскай катэдры члены душпастырства чыгуначнікаў ушанавалі вялікі юбілей хрысціян.