20 год Гродзенскай дыяцэзіі (10)
Храналогія жыцця дыяцэзіі
1999 год
30 кастрычніка У Пабернардынскім касцёле ў Гродне кс. біскуп Антоні Дзям’янка ўдзяліў святарскія пасвячэнні сямі дыяканам.
25 снежня У гродзенскай катэдры адбылося святкаванне вялікага юбілею хрысціянства ў нашай дыяцэзіі.
†
2000 год
5 сакавіка
Рым: урачыстасці беатыфікацыі сёстраў-назарэтанак з Навагрудка. Ва ўрачыстасцях прыняла ўдзел шматлікая група пілігрымаў з нашай дыяцэзіі.
13 сакавіка
У Шчучыне ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні дыякану Віктару Занеўскаму. Гэта былі першыя святарскія пасвячэнні сярод мясцовых пакліканняў айцоў-піяраў.
19 сакавіка
У гродзенскай катэдры адбыўся юбілейны з’езд рамеснікаў нашай дыяцэзіі. Цэлебраваў урачыстую св. Імшу ксёндз біскуп Антоні Дзям’янка.
7 мая
Юбілейная сустрэча пажарнікаў нашай дыяцэзіі. Галоўным цэлебрантам св. Імшы быў ксёндз біскуп Антоні Дзям’янка, а ля алтара стаяла каля 40 пажарнікаў у парадных мундзірах.
11 мая
У мікрараёне Паўднёвы ў Гродне адбылася кансэкрацыя касцёла Беззаганага Зачацця НПМ. Галоўным цэлебрантам св. Імшы быў ксёндз арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
13 мая
У гродзенскай катэдры кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў дыяканскія пасвячэнні адзінаццаці кандыдатам у святарства.
3 чэрвеня
У гродзенскай катэдры кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні 6 новым дыяканам.
11 чэрвеня
Асвячэнне касцёла Унебаўзяцця НПМ у Капцёўцы. Галоўным цэлебрантам св. Імшы быў ксёндз біскуп Казімір Рычан з Кельцаў.
12 чэрвеня
Ксёндз біскуп Антоні Дзям’янка быў прызначаны рэктарам ВДС у Гродне.
23 – 25 чэрвеня
У Гродзенскай дыяцэзіі адбыўся I Эўхарыстычны кангрэс
24 чэрвеня
У Смаргоні кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні дыякану Аляксандру Яшэўскаму з супольнасці ксяндзоў-тэрцыянаў.
26 – 28 чэрвеня
У Гродне ў м-не Дзевятоўка адбыўся I фестываль рэлігійнай песні “Te Deum Laudamus”.