20 год Гродзенскай дыяцэзіі (9)
Храналогія жыцця дыяцэзіі
1999 год 30 красавіка – 2 мая Дыяцэзіяная сустрэча моладзі ў Гродне.
12 мая У Шчучыне кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў дыяканскія пасвячэнні Віктару Занеўскаму, алюмну семінарыі аа. піяраў.
26 – 27 мая У Васілішках адбыўся фестываль рэлігійнай песні.
31 мая У Лідзе (Слабада) адбылася I Дыяцэзіяльная сустрэча літургічнай службы алтара.
3 чэрвеня Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў галоўны алтар у касцёле сёстраў-непакалянак Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме.
†
7 чэрвеня
Пілігрымы з Гродна сустрэліся са Святым Айцом Янам Паўлам II у Элку.
26 чэрвеня
У гродзенскай катэдральнай базыліцы кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт святарства 5 дыяканам.
28 чэрвеня
З Гродна вырушыла I пешая пілігрымка ў Тракелі. Дэвізам паломніцтва былі словы: “З Марыяй у новае тысячагоддзе”.
12 ліпеня
Гродна – Вішнявец: асвячэнне пляцоўкі пад будаўніцтва касцёла Божай Міласэрнасці.
12 верасня
У Вярэйках адбылося асвячэнне касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Узначаліў яго кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч. На св. Імшы прысутнічаў таксама кс. біскуп Эдвард Матэрскі з Радама.
16 кастрычніка
У гродзенскай катэдры 4 прэзбітэры атрымалі святарскія пасвячэнні. Пасвячэнняў удзяліў пастыр дыяцэзіі.
31 кастрычніка
У Падліпках кс. арцыбіскуп Станіслаў Шымэцкі, мітрапаліт беластоцкі, пры саўдзеле ксяндзоў біскупаў Аляксандра і Антонія асвяціў касцёл Маці Божай Міласэрнасці.