20 год Гродзенскай дыяцэзіі (8)
Храналогія жыцця дыяцэзіі
1998 год 10 чэрвеня Пасля цяжкай хваробы памёр кс. Міхал Варанецкі – першы духоўны айцец Гро-дзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі.
29 чэрвеня Адбылося ўрачыстае святкаванне 500-годдзя парафіі св. Апостала Пятра ў Гожы.
4 ліпеня У Тракелях кс. арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі абвясціў аб прызначэнні кс. Антонія Дзям’янкі дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі.
29 верасня У катэдральнай базыліцы ў Гродне адбылася кансэкрацыя кс. біскупа Антонія Дзям’янкі.
27 кастрычніка У Гродне адбыўся Дыяцэзіяльны з’езд сем’яў. Прысутнічалі прадстаўнікі кожнай парафіі.
14 лістапада Кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч у Пабернардынскім касцёле ў Гродне ўдзяліў пасвячэння дыяканату 7 клерыкам ВДС.
†
17 лістапада
У Скідзелі адбылося ўмураванне краевугольнага каменя ў сцены касцёла св. Юзафа Рамесніка.
6 снежня
У парафіі ў Міры ва ўспамін св. Мікалая кс. біскуп Антоній Дзям’янка падчас святой Імшы асвяціў абраз св. Мікалая.
12 снежня
У катэдральнай базыліцы ў Гродне адбыліся святарскія пасвячэнні дыяканаў Яна Балтрукевіча (Мікелеўшчына) і Андрэя Горбача (Іўе).
1999 год
15 лютага
Кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў капліцу ў новым манаскім доме супольнасці сясцёр Маці Божай Міласэрнасці ў Гродне.
18 лютага
Падчас урачыстай літургіі ў Каменцы кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч зачытаў ліст Апостальскай Сталіцы аб наданні ксяндзу каноніку Юзафу Грасевічу звання Пралата Яго Свяцейшасці.
24 красавіка
У Пабернардынскім касцёле ў Гродне кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў пасвячэння дыяканату 9 клерыкам Гродзенскай ВДС.