20 год Гродзенскай дыяцэзіі (4)
Храналогія жыцця дыяцэзіі
17 кастрычніка 1995 г.– асвячэнне касцёла Ружанцовай Божай Маці ў Песках, якое ўзначалілі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і кс. біскуп Блажэй Крушыловіч са Шчэціна, які паходзіць з гэтай парафіі.
25 сакавіка 1996 г. кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў новы манаскі дом сёстраў назарэтанак у Гродне.
04 мая 1996 г. адбыўся навукова-душпастырскі сімпозіум з нагоды пяцігоддзя дыяцэзіі. Сімпозіум адбыўся ў абласным Палацы культуры прафсаюзаў. Падчас спаткання былі прачытаны даклады аб становішчы Касцёла ў Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды.
8 мая 1996 г. памёр кс. пралат Станіслаў Кучыньскі – апостальскі натарыус, генеральны вікарый, першы рэктар ВДС у Гродне. Пахавальная Імша была адпраўлена ў касцёле Адшукання Святога Крыжа ў Гродне. Цела памерлага спачыла на парафіяльных могілках Олькавічы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).
17-19 мая 1996 г. у парафіі Ліда - Слабодка адбыўся Дыяцэзіяльны з’езд моладзі. Падчас спатканняў моладзь пазнаёмілася з пагрозай дзейнасці сект у нашай дыяцэзіі.
24 мая 1996 г. – 350-гадовы юбілей касцёла ў парафіі Дзятлава.
10 ліпеня 1996 г. – Ліда, Рыбіноўскага – асвячэнне крыжа і пляца пад будаўніцтва касцёла Святой Сям’і.
15 верасня 1996 г. – Астравец – асвячэнне касцёла Узвышэння Святога Крыжа.
12 кастрычніка 1996 г. – Астрына – асвячэнне новага касцёла св. Тэрэзы і званоў.