20 год Гродзенскай дыяцэзіі (38)
Храналогія жыцця дыяцэзіі
2010 год
19 верасня - У Слоніме адбылася ўрачыстасць 280-й гадавіны каранацыі абраза МБ Жыровіцкай. Святую Імшу ўзначаліў Апостальскі нунцый кс. абп Марцін Відовіч, гамілію прамовіў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
25 верасня - У Поразаве адбылася ўрачыстасць 550-годдзя ўзнікнення парафіі. Урачыстую св. Імшу ўзначаліў кс. бп Казімір Велікаселец.
3 кастрычніка - У пабрыгідскім касцёле кс. Павел Салабуда адправіў інаўгурацыйную св. Імшу для членаў Душпастарства працаўнікоў СМІ.
†
3 кастрычніка - У Ліпнішках з нагоды 500-годдзя ўзнікнення парафіі і 100-годдзя касцёла адбылася ўрачыстая св. Імша пад кіраўніцтвам кс. б-па Аляксандра.
10 кастрычніка - У вёсцы Караліно адбылося асвячэнне капліцы св. Міхала Арханёла. Асвячэнне здзейсніў пастар дыяцэзіі.
14 кастрычніка - Вернікі парафіі ў Стараельні адзначалі юбілей 20-годдзя капліцы Маці Божай Тройчы Цудоўнай. Урачыстасць узначаліў кс. бп Антоній Дзям’янка.
19 кастрычніка - У Скідзелі былі ўрачыста ўведзены рэліквіі бл. кс. Ежы Папялушкі, пасля чаго была асвечана фігура Бласлаўлёнага.
23 кастрычніка - У будынку ВДС у Гродне адбыўся сімпозіум на тэму адказнага бацькоўства.
24 кастрычніка - У Лаздунах з нагоды 100-годдзя касцёла была адпраўлена ўрачыстая св. Імша пад кіраўніцтвам пастара дыяцэзіі.
27 кастрычніка - У касцёле ў Трабах кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў абрад кансэкрацыі і шлюбу з Панам Езусам Ганне Шыпёравай.
16 лістапада - У катэдральнай базіліцы з рук кс. б-па Аляксандра святарскія пасвячэнні атрымалі кс. Алег Канановіч і кс. Павел Барысевіч.
21 лістапада - Кс. бп Аляксандр асвяціў арган у парафіяльным касцёле ў Макараўцах.