20 год Гродзенскай дыяцэзіі (26)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2006 год
   26 жніўня  -  Святкаванне 100-годдзя заканчэня пабудовы касцёла св. Міхала Арханёла.
   9 верасня  -  У Слоніме адбыліся ўрачыстасці падзякі за дар 10-годдзя беатыфікацыі с. Марцэліны Дароўскай, заснавальніцы Кангрэгацыі сясцёр Беззаганнага Зачацця.
   10 верасня  -  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч у вёсцы Плябанаўцы (пар. Індура) асвяціў капліцу.
28 верасня  -  Пры пабрыгіцкім касцёле ў Гродне было заснавана Акадэмічнае душпастырства.
   30 верасня  -  У катэдры свят­каваўся юбілей 50-годдзя святарскай службы кс. прэл. Юзафа Трубовіча.
   1 кастрычніка  -  Мінула 10 гадоў ад асвячэння новай святыні ў Астрыно. Урачыс­тасці ўзначаліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
   8 кастрычніка  -  Душпастырства каталіцкіх настаўнікаў і вахавацеляў у Гродне адзначала 5-годдзе свайго існавання.
   13 кастрычніка  -  У Шчучыне кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні дк. Аляксандру Махначу.
   14 кастрычніка  -  У пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў пасвячэнні дыяканату Андрэю Ядкоўскаму, кандыдату да святарства з супольнасці айцоў рэдэмптарыстаў.