20 год Гродзенскай дыяцэзіі (25)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2006 год
   13 красавіка  -  У Вялікі чацвер урачыстую св. Імшу ў гродзенскай катэдры адправіў Апостальскі нунцый у Беларусі кс. абп Марцін Відовіч. На гэты дзень прыпадае таксама 15-я гадавіна ўзнікнення нашай дыяцэзіі.
   23 красавіка  -  У парафіі Божай Міла­сэрнасці ў Гродне кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў абраз Езуса Міласэрнага, які быў змешчаны ў галоўным алтары.
   3 мая  -  У Капцёўцы адбылася ўрачыстая інтранізацыя абраза Маці Божай Яснагурскай у парафіяльны касцёл. Кс. бп Аляксандр разам з айцамі паўлінамі ўзначаліў св. Імшу.
20 мая  -  У гродзенскай катэдры кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамант святарства дыяканам: Яну Рушніцкаму, Артуру Малафею, Дзмітрыю Несцеру і Дзянісу Шмыгіну.
   10 чэрвеня  -  У парафіяльным касцёле ў Барунах кс. бп Аляксандр удзяліў святарскія пасвячэнні Аляксандру Мятліцкаму, салезіяніну, які паходзіць з гэтай жа парафіі.
   14 чэрвеня  -  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч быў прызначаны старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
   25 чэрвеня  -  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч прывёз у парафію Найсвяцейшай Тройцы ў Сурвілішках копію абраза Маці Божай, які ў 2003 г. згарэў у пажары.
   7 – 8 ліпеня  -  Вернікі падчас урачыстасцей у Тракелях маліліся перад копіяй Турынскай Плашчаніцы.
   12 – 13 ліпеня  -  Выбух пажару ў катэдральнай базіліцы ў Гродне. Найсвяцейшы Сакрамант і цудатворны абраз Маці Божай Кангрэгацкай не былі пашкоджаны.