20 год Гродзенскай дыяцэзіі (22)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2005 год
  27 лютага  -  У Гродна прыехаў кс. абп Марцін Відовіч, Апостальскі нунцый у Беларусі. У катэдры была адпраўлена ўрачыстая святая Імша.
  3 сакавіка -  Кс. прэлат Казімір Шаняўскі падчас св. Імшы ў Радуні дзякаваў за 90 гадоў жыцця і 65 гадоў святарства.
  25 сакавіка  -  У Радуні адышоў да Бога па вечную ўзнагароду кс. прэлат Казімір Шаняўскі.
2 красавіка  -  Памёр папа Ян Павел II. Вернікі дыяцэзіі злучыліся ў жалобе з усім паўсюдным Касцёлам.
  19 красавіка  -  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч напісаў да вернікаў Пастырскі ліст, у якім падзяліўся вялікай радасцю з нагоды абрання на Сталіцу Пятра папы Бенедыкта XVI, а таксама заахвоціў вернікаў да малітвы ў інтэнцыі Святога Айца.
   24 красавіка -  Урачыстую св. Імшу ў катэдральнай базіліцы ў Гродне ўзначаліў кс. абп Лешак-Славой Глудзь, біскуп дыяцэзіі Варшава-Прага.