20 год Гродзенскай дыяцэзіі (21)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2004 год
  5 верасня -  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў Каталіцкі цэнтр, узніклы пры парафіі св. Міхала Арханёла, які павінен служыць душпастырскім мэтам супольнасці вернікаў.
   9 кастрычніка -  У парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне адбыліся пасвячэнні дыяканату клерыка Андрэя Урублеўскага. Пасвячэнні ўдзяліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
   6 лістапада -  У Вароне (пар. Варняны, дэк. Астравец) кс. бп Аляксандр Кашкевіч у прысутнасці кс. б-па Антонія Дзям’янкі асвяціў адноўленую капліцу св. Юрыя.
  
7 лістапада -  З нагоды 150-годдзя асвячэння парафіяльнага касцёла ў Індуры ўрачыстую св. Імшу ўзначаліў кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч.
   13 лістапада -  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч у гродзенскай катэдральнай базіліцы ўдзяліў святарскія пасвячэнні дыяканам Аляксандру Адамовічу і Яну Ра-дзюку.
   14 снежня -  Па рашэнні Святога Айца кс. бп Антоній Дзям’янка, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі, быў прызначаны новым дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

    2005 год

  2 студзеня -  У францішканскім касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч наклаў кароны на выяву Маці Божай Тройчы Цудоўнай.
   22 студзеня -  У Воранава кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў пасвячэнні прэзбітэрату чарговаму святару з супольнасці ксяндзоў палацінаў.