20 год Гродзенскай дыяцэзіі (18)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2003 год
  6 студзеня -  Урачыстай св. Імшой, якую ўзначаліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч, у гродзенскай катэдры распачалася вечная адарацыя.
   17 студзеня -  Адышоў да Бога па вечную ўзнагароду кс. бп Эдвард Самсэль, пастыр Элцкай дыяцэзіі і шматгадовы выкладчык ВДС у Гродне.
   9 – 16 лютага -  Ксяндзы біскупы прынялі ўдзел у пілігрымцы ў Рым да парогаў Апосталаў.
   15 сакавіка -  У катэдральнай базіліцы кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў пасвячэнні дыяканату чатыром выпускнікам Гродзенскай ВДС.
  2 – 4 мая -  У Смаргоні адбылася Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі. Яе дэвізам былі словы Езуса: “Гэта Маці твая” (Ян 19, 27).
   24 мая -  Прэзбітэрый Гродзенскай дыяцэзіі папоўніўся шасцю новымі святарамі. У катэдральнай базіліцы кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамант святарства.
   25 мая -  Пасвячэнні дыяканату і прэзбітэрату ў Супольнасці айцоў піяраў. Іх узяліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч у парафіяльным касцёле ў Шчучыне.
   17 чэрвеня -  У Навагрудку адбылася эксгумацыя астанкаў слугі Божай сястры Маргарыты (Людвікі Банась) у навагрудскую фару Перамянення Пана.
   7 – 9 ліпеня -  Адбыўся III Дыяцэзіяльны фестываль рэлігійнай песні “Te Deum Laudamus”.