20 год Гродзенскай дыяцэзіі (17)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2002 год
   16 лістапада  -  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў пасвячэнні дыяканату алюмнам VI курса Гродзенскай ВДС.
   17 лістапада -  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў новы касцёл у Доцішках (дэк. Радунь).
   19-20 лістапада -  Алюмны VI курса разам з ксяндзом прэфектам Уладзімірам Гуляем па традыцыі здзейснілі падзячную пілігрымку ў Вострую Браму.
   30 лістапада -  Асвячэнне новага парафі­яльнага дома ў Індуры. Яго здзейсніў кс. бп Аляксандр Кашкевіч. 
   1 снежня -  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў новую капліцу Божай Міласэрнасці ў Свіслачы (дэк. Гродна-Захад).
   4 снежня -  У парафіі Вішнева (дэк. Смаргонь) адышоў у вечнасць кс. пробашч Юзаф Кісель, які выконваў тут душпастырскую службу з 1940 года.
   8 снежня -  Кансэкрацыя касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў парафіі Ліда-Слабодка. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт з Масквы.
   14 снежня -  У будынку Дыяцэзіяльнай Курыі ў Гродне адбылося XV Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
   15 снежня -  Яго Эмінэнцыя кс. кардынал Вальтэр Каспер, старшыня Папскай рады па справах еднасці хрысціян, наведаў Гродна і адправіў урачыстую св. Імшу ў катэдральнай базіліцы.