20 год Гродзенскай дыяцэзіі (16)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2002 год
   31 мая – 1 чэрвеня  -  у Васілішках (дэк. Шчучын) адбыўся дэканальны Фестываль рэлігійнай песні.
   8 чэрвеня  -  у Воранава кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні дыякану Станіславу Вашкевічу з супольнасці ксяндзоў палацінаў.
   9 ліпеня -  у Гродна прыбыў кардынал Эдмунд Шока, кіраўнік Папскай камісіі Ватыкана.
   17 жніўня  - у  Пабрыгіцкім касцёле адбыліся вечныя шлюбы сясцёр назарэтанак: с. Таццяны Стасюкевіч і с. Філатэі Ціхановіч.
   29 жніўня  -  з’езд Службы алтара ў Гродна. Св. Імшу для міністрантаў узначаліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
   4 кастрычніка  -  у гродзенскую катэдру пры­быў Апостальскі Нунцый у Беларусі кс. абп Іван Юрковіч.
   5 кастрычніка  -  кс. бп Аляксандр Кашкевіч узначаліў св. Імшу падзякі за IV гадавіну ўзнікнення руху АА ў Гродне.
   6 кастрычніка  -  памёр кс. Антоній Саміла, адміністратар парафіі святых Пятра і Паўла ў Гожы.
   13 кастрычніка  -  кс. бп Аляксандр Кашкевіч адправіў св. Імшу ў Шчучыне з нагоды 285-годдзя прыбыцця айцоў піяраў. У гэты дзень на сваё месца вярнуліся рэліквіі св. Інакенція мучаніка.
   20 кастрычніка  -  кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў капліцу ў вёсцы Падбалоцце (пар. Крамяніца).
   26 кастрычніка  -  пастыр нашай дыяцэзіі асвяціў капліцу Узвышэння Святога Крыжа ў Амбілеўцах (пар. Лядск).