20 год Гродзенскай дыяцэзіі (15)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2001 год
   2 снежня  -  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў капліцу св. Барбары на старых могілках у парафіі Ліда-Фара.
   4 снежня  -  Кс. абп Іван Юрковіч, апостальскі нунцый у Мінску, упершыню наведаў нашу дыяцэзію.
  6 снежня  -  Адышоў да Бога кс. пралат Алойзы Тамковіч.

2002 год

   7 красавіка -  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў абраз Езуса Міласэрнага ў гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці на Вішняўцы.
   14 красавіка  -  Сястра Юстына ў прысутнасці кс. б-па Аляксандра Кашкевіча склала ўрачыстыя вечныя шлюбы ў манаскай супольнасці сясцёр бернардзінак. На ўрачыстасці прысутнічаў таксама кс. бп Антоні Дыдыч, драгічынскі біскуп.
   18–29 красавіка -  Кс. бп Антоні Дзям’янка наведаў дэканат Астравец.
   3–5 мая  -  У Лідзе адбылася штогадовая сустрэча моладзі гродзенскай дыяцэзіі. Яе дэвізам былі словы: “Вы – соль зямлі. (...) Вы – святло свету” (Мц 5, 13).
   11 мая -  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў у Лідзе фундамент святыні, якую будуюць айцы піяры. Падчас урачыстасці адбыліся вечныя шлюбы двух новых айцоў піяраў: Віктара Цеслёўскага (пар. Рагозніца) і Віталія Цыбульскага (пар. Шчучын).
   12 мая  -  У Шчучыне кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвя­чэнні двум дыяканам з манаскай супольнасці айцоў піяраў: Андрэю Агелю і Віталію Серку, а Віталію Цыбульскаму – пасвячэнні дыяканату.
   13 мая -  У гродзенскай турме ўпершыню была адпраўлена святая Імша. Літургію ўзначаліў кс. бп Антоні Дзям’янка. У ёй прынялі ўдзел каля 40 вязняў з гаспадарчай абслугі.
   19 мая  -  Кс. бп Аляксандр Каш­кевіч асвяціў воранаўскую пара­фіяльную святыню апостала Юды Тадэвуша і Божай Міласэрнасці.
   24 мая  -  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч у парафіі Ліпнішкі асвяціў новую капліцу Узвышэння Святога Крыжа.
   25 мая  -  У гродзенскай катэдральнай базіліцы сакрамант святарства прыняў дыякан Андрэй Бурак (пар. Ліда-Фара).