20 год Гродзенскай дыяцэзіі (14)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2001 год
   28 – 30 чэрвеня  -  II Дыяцэ­зі­яльны фестываль рэлі­гійнай песні. У ім прыняло ўдзел 527 чалавек.
  21 ліпеня -  Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў пляц і фундамент пад будаўніцтва новай капліцы св. Казіміра ў Дзітве.
  29 ліпеня -  Пастыр дыяцэзіі асвяціў разбудаваную капліцу св. Ганны ў Глебавічах у парафіі Індура.
  11 жніўня -  Кс. бп Антоній Дзям’янка асвяціў кляштар сясцёр бернардынак у Слоніме. У кляштары пасялілася 6 манаскіх сясцёр.
  12 жніўня -  У доме сясцёр Маці Божай Міласэрнасці, у прысутнасці кс. бпа Антонія Дзям’янкі, тры сястры склалі часовыя шлюбы, а тры – вечныя шлюбы.
    18 жніўня - Кс. бп Антоній Дзям’янка асвяціў новую святыню ў Бярозаўцы.
  26 жніўня -  У лідскай парафіі Св. Сям’і адбыліся вечныя шлюбы с. Алены з Супольнасці Дачок Марыі Беззаганнай. Святую Імшу ўзначальваў кс. бп Антоній Дзям’янка.
   15 верасня -  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў пляц пад будаўніцтва новага касцёла ў парафіі Бердаўка (дэк. Ліда).
  22 верасня  -  Кс. бп Антоній Дзям’янка асвяціў пляц пад будаўніцтва новага касцёла ў парафіі Першамайск (дэк. Шчучын).
  29 верасня  -  Кс. бп Аляксандр прыняў удзел у X Звычайным сінодзе біскупаў у Рыме. Тэма сустрэчы: “Біскуп як слуга Евангелля Хрыста для надзеі свету”.
  1 лістапада -  Дыяцэзіяльная сустрэча міністрантаў пад дэвізам “Валадар над намі, Хрыстэ”. У Гродна прыбыло 300 міністрантаў з 39 парафій дыяцэзіі.
  10 лістапада -  Тры дыяканы, выпускнікі нашай семінарыі, атрымалі святарскія пасвячэнні, якія ўдзяліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
  16 лістапада -  У катэдральнай базіліцы адбыліся пасвячэнні дыяканату, якія ўдзяліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
  25 лістапада -  IV сустрэча Душпастырства чыгуначнікаў Беларусі. У парафію Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне на Дзевятоўцы прыехала 80 чалавек.